Аўтамабіль вылецеў ноччу на прыступкі Фарнага касцёла Гродна

Ноччу паблізу Фарнага касцёла VW Jetta апынулася на прыступках тратуара і яе кіроўца нічога не змагла зрабіць, каб пакінуць месца здарэння, так яе засталі супрацоўнікі ДАІ, піша Autogrodno.by.

Вылет на тратуар адбыўся пасля двух гадзін ночы. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына за рулём ўніверсала рухалася з боку помніка танку і не справілася з кіраваннем на закругленні дарогі, паехаўшы па прамой да касцёла.

Відавочцы кажуць, што яна спрабавала з’ехаць з гэтага месца, але машына апынулася ў пастцы. Самастойна дзяўчына справіцца не змагла, а далей з ёй працягнулі працу супрацоўнікі ДАІ. Пазней стала вядома, што за рулём усё-такі быў хлопец. Ці быў кіроўца цвярозы, будзе вядома пазней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024