Ліга чэмпіёнаў: хакеісты чэшскай «Каметы» прыляцелі ў Гродна каб згуляць з «Нёманам»

Матчам «Нёман» — «Камета» у Гродне 31 жніўня стартуе Ліга чэмпіёнаў. Чэшскія хакеісты прыляцелі ў беларускі горад ўсяго за некалькі гадзін да матчу.

У 13:00 хакейны клуб прызямліўся ў Гродзенскім аэрапорце, а ў 14:00 у іх ужо быў запланаваны абед у цэнтры горада.

Дзве наступныя гадзіны ў хакеістаў будзе вольны час і яны пазнаёмяцца бліжэй з Гродна.

У 16:00 у «Каметы» пройдзе раскатка на лёдзе гродзенскага лядовага.

Сам матч паміж «Нёманам» і «Каметай» пачнецца ў 19:00. Каманды сустракаюцца ўпершыню.

Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю

Даведка

«Камета» — прафесійны чэшскі хакейны клуб з горада Брно. Які выступае ў чэшскай экстралізе. Клуб быў заснаваны ў 1953-м годзе. Сваю цяперашнюю назву клуб атрымаў у 2005-м годзе. У вышэйшай лізе Чэхіі выступае з сезона 2009−10

Вядома, што «Камета» выйграла два апошніх нацыянальных чэмпіянату. У міжсезонне склад клуба з Брно зведаў сур’ёзныя змены. Каманду пакінулі шэраг асноўных гульцоў. Але нягледзячы на ​​гэта, у клуба добрыя набыцці. Сярод іх прадстаўнікі КХЛ і НХЛ.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024