Гродзенскія ідэолагі адмаўляюцца аднаўляць помнік паўстанцам Касцюшкі

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама не лічыць неабходным аднаўляць помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення А.Вярсоцкага, які публікуе ў Фэйсбуку кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, піша Еўрарадыё.

Помнік у гонар паўстанцаў Касцюшкі стаяў у вёсцы Паляны Ашмянскага раёна і быў дэмантаваны яшчэ ў савецкі час.

«Ашмянскім райвыканкамам праведзенае апытанне жыхароў в.Паляны Жупранскага сельсавета, падчас якога высветлілася, што мясцовымі ўладамі ў 70−80-я гады ХХ стагоддзя было прынятае рашэнне пра дэмантаж помніка ў сувязі з яго нездавальняючым станам і значнымі разбурэннямі. Таксама жыхары в.Паляны лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтага помніка», — заяўляе чыноўнік.

Дарэчы, у Беларусі першы помнік самому кіраўніку паўстання Тадэвушу Касцюшку быў адкрыты 12 траўня 2018 года на яго радзіме ў Марачоўшчыне. Грошы на помнік сабралі прыватныя асобы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024