У Гродна прыйдзе расійская «Додо Пицца». Шукаюць партнёраў

У бліжэйшыя месяцы ў Беларусі пачне працу адразу восем піцэрый «Додо Пицца»: сем у Мінску і адна ў Брэсце, піша ўладальнік сеткі Фёдар Аўчыннікаў у Фэйсбуку. У Гродне яна з’явіцца цягам пяці гадоў.

Першая «Додо Пицца» павінна адкрыцца 15 верасня ў сталіцы. Усе першыя піцэрыі будуць адкрыты на месцы рэстаранаў амерыканскай сеткі Sbarro. Некалькі месяцаў таму ўладальнік Burger King і Sbarro Вадзім Ткачук прыняў рашэнне адмовіцца ад франшызы Sbarro і стаць партнерам «Додо Пицца».

У бліжэйшыя 5 гадоў кампанія Вадзіма Ткачука плануе адкрыць не менш за 29 рэстаранаў пад брэндам Дадо ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Актыўна шукаюць партнераў-франчайзі ў іншых гарадах Беларусі.

«Додо Пицца» — гэта міжнародная сетка, якая аб’ядноўвае больш за 230 піцэрый, якія працуюць не толькі ў Расіі, але і ў Літве, Эстоніі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Румыніі, Кітаі і ЗША. Беларусам будуць даступны ўсе пазіцыі з меню. Кошт стравў пакуль невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024