Здароўе і спорт

Глядзі, што робіць! Гродзенец катаецца на адным коле і ўжо праехаў усю Савецкую

Гродзенцу Яўгену Пятрову 33 гады і ў яго ёсць незвычайнае хобі. Кожны дзень ён выязджае ў цэнтр Гродна, каб пакатацца на заднім коле ровара. Яўген нават паспеў паставіць уласны рэкорд — праехаў «на дыбах» усю Савецкую вуліцу.

Выконваць трукі на веласіпедзе хочуць навучыцца многія яшчэ з дзяцінства. Аднак, гэта патрабуе навыкаў і часу. Гэтак, Яўген захапляецца яздой на заднім коле ровара два гады.

«Мой рэкорд на адным коле — уся Савецкая вуліца. Атрымліваецца зрабіць гэта, калі ёсць пэўны запал, драйв, удача і калі мала людзей на вуліцы. Каб пераадолець такую адлегласць трэба шмат трэніравацца», — распавядае Яўген.

Катаецца ён штодзённа на звычайным горным ровары. «Гэта маё хобі, — распавядае мужчына. — Ёсць у Гродне хлопцы, якія заскакваюць на высокія перашкоды на велатрыяле, гэта мне падабаецца, але крыху не для мяне. Я не магу быць у адным месцы, мне падабаецца ўсюды катацца і нешта выконваць».

Ровар для Яўгена гэта як дадатковая нагрузка — кардыётрэніроўка пасля трэнажорнай залы

Уілі і сёрф

Ёсць два варыянты язды на заднім коле ровара: уілі (англ. «wheelie»), пры якім рух на адным коле ажыццяўляецца праз кручэнне педаляў, і сёрф, у якім ездзяць без удзелу педаляў, а толькі за кошт папярэдне набранай хуткасці.

«Я аддаю перавагу ўілі, мне гэты стыль больш зручны. Людзі да ў цэнтры да мяне ставяцца ў асноўным станоўча. Напэўна, хтосьці палохаецца, калі бачыць, што чувак нясецца на вялікай хуткасці і пры гэтым на адным коле. Узнікаюць пытанні: а ці здолее ён утрымаць кантроль на ровары? Магу ўсіх супакоіць: я вельмі добра кантралюю ровар і ніколі не ўрэзаўся ў людзей».

Удзельнічаць у якіх-небудзь спаборніцтвах Яўген пакуль не плануе.



Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024