Навіны

Гродзенскія фудтракі аб’ядноўваюцца: на Таўлая зараз не толькі напоі, але і піца

З 21 жніўня гродзенскія фудтракі «Wake сup» і «PizzaTruck» запусцілі сумесны праект. Цяпер на тэрыторыі аўтамыйкі на Таўлая можна будзе набыць не толькі напоі, але і піцу.

«У нас няма такіх напояў, як у „wake сup“, а ў іх няма ежы. Вось мы і вырашылі аб’яднацца, — распавядае прадстаўнік „Піцатрака“ Павел Максімчык. — Магчыма, да нашага праекту хто-небудзь яшчэ далучыцца з фудтракаў. Усе разам мы зможам зрабіць добры фудкорт для горада».

Прыкладам для Гродна можа паслужыць Мінск, дзе фудтракі ўжо даўно аб’ядналіся і стаяць у адным месцы.

«У сталіцы ёсць такое месца — „Песочница“, дзе збіраюцца ўсе фудтракі. Там ёсць вялікі выбар напояў і рознага фастфуду. Мы таксама можам зрабіць падобнае ў Гродне, але пакуль вырашылі на тыдзень аб’яднаць толькі два фудтрака», — кажа прадстаўнік «Wake сup» Канстанцін Нікіцін.

[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]

На мыйцы «7 хвілін» на Таўлая хапае месца для двух фудтракаў, але калі ў будучыні захочуць далучыцца іншыя праекты, то прыйдзецца шукаць новае месца для ўсіх.

«Будзем тады шукаць новую пляцоўку. Горад толькі выйграе ад нашага аб’яднання. Сёння мабільныя кафэ — гэта новы моладзевы кірунак: смачна, танна і цікава», — дадаў Павел Максімчык.

[irp posts="76 458″ name=" Кажуць, прычэп псуе выгляд Гродна". Уладальнікі пра фудтрак «Сябры""]


На пляцоўцы на Таўлая фудтрак «Wake сup» працуе з 11:00 да 23:00, «Піцатрак» з 12:00 да 22:00. «Піцатрак» будзе знаходзіцца ў гэтым месцы ў рамках эксперыменту тыдзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024