«Аддалі цалкам ініцыятыву». «Нёман» на выездзе саступіў «Гомелю»

У чарговай гульне Кубка Салея «Гомель» на хатнім лёдзе, саступаючы па ходу матчу 0:2, здолеў абыграць «Нёман» з лікам 3:2. Вырашальную ролю для гаспадароў сыграў трэці перыяд

«Гомель» — «Нёман» — 3: 2 (0: 2, 0: 0, 3: 0)

Шайбы закідвалі:
0: 1- Мікіта Крыскін (большасць 2) (Арцём Ляўша) 05:57
0: 2 — Павел Баярчук (большасць) (Антон Елісеенка, Андрэй Коршунаў) 10:27
1: 2 — Аляксей Яцэнка (без перадач) 44:10
2: 2 — Кірыл Куцырь (Максім Магалецкі, Аляксандр Сырей) 55:14
3: 2 — Яўген Саламонаў (Андрэй Коласаў) 55:34

Сяргей Пушкоў пасля матчу

— Я хачу ў першую чаргу павіншаваць гаспадароў з перамогай, абсалютна заслужанай. Яны яе заслужылі. Я лічу, што тыя дзве шайбы, якія мы закінулі, павялі ў ліку, згулялі з намі дрэнны жарт, хоць мы спрабавалі яшчэ нешта зрабіць. Было вельмі шмат большасці, што з аднаго, што, з іншага боку. Адпаведна абедзве каманды гулялі ў большасці. Але больш нічога не атрымлівалася. А ў трэцім перыядзе проста безадказная гульня многіх хакеістаў. Я думаю, не шматлікіх, а практычна ўсіх, таму што мы аддалі цалкам ініцыятыву, калі ласка, рабіце, што хочаце. Не атрымліваецца ў вас увайсці ў зону, мы яе на праброс адправім — прыходзьце, калі ласка, забівайце. Таму, лічу, што гаспадары заслужылі перамогу, яны пасля 0:2, стараліся, рабілі, што яны могуць, атакавалі і агрэсіўна гулялі. А ў нас, можна сказаць, нічога больш не атрымлівалася. Не хачу паўтарацца, але мы проста безадказна падышлі да трэцяга перыяду.

Свой наступны матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе ў Гродне 17 жніўня і будзе прымаць жлобінскі «Металург».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024