У «Брузгах» арыштавалі мытнікаў. Больш інфармацыі не даюць, каб не нашкодзіць следству

Паводле інфармацыі Hrodna.life у канцы ліпеня ці пачатку жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэнні ў атрыманнні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі затрымалі змену мытнікаў, што працавалі пры афармленні грузавых аўтамабіляў.

Паводле нашых крыніц, сярод затрыманых ёсць і былыя супрацоўнікі мытні: іх затрымалі на наступны дзень.

Сваякі затрыманых, з якімі нам удалося звязацца, расказалі, што затрыманні праводзілі мінскія сілавікі, імаверна КДБ. Са словаў сваякоў, затрыманыя ўжо супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні.

Як удакладняе Sputnik.by, былі затрыманыя некалькі службовых асобаў аднаго з аддзелаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Гэта адбылося ў канцы ліпеня 2018 года, распавялі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Пры гэтым гаворка не ідзе пра затрыманне цэлай змены.

Іншая інфармацыя пакуль не выдаецца ў інтарэсах следства.

Падзяліцца
Меткі: мяжаправа

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024