Прымерыць вушкі і пакаштаваць рамэн. Сотня гродзенцаў прыйшла на анімэ-бал

Дзяўчынкі ў панчохах і спадніцах пад японскіх школьніц, хлопцы ў масках, каляровыя валасы і танцы пад карэйскую музыку — у Гродне прайшоў летні анімэ-бал.

Ніхто не чакаў такога наплыву людзей. Каля тайм-кафэ «Партал» паўстала сапраўдная чарга і паўгадзіны спатрэбілася толькі на тое, каб усе жадаючыя зайшлі. Ніхто не думаў, што цяпер аматараў японскіх мульцікаў у Гродне так шмат. «Ветэраны» руху ўзгадвалі, як калісьці збіраліся ў падвале і абмярковаўвалі анімэ — іх было чалавек 20. На балі ж найбольш было новага пакалення анімэшнікаў - школьнікаў 13−16 гадоў.

Чарга анімэшнікаў ля тайм-кафэ «Партал». Хлопец апрануты ў японскую піжаму кігурумі, дзяўчына — у аналаг японскай школьнай формы.

Гульня ў пераапрананне

Некаторыя прыйшлі ў касцюмах любімых герояў. Такое хобі называецца касплэй. Аляксандра, вядомая пад нікам Чыбік, тлумачыць: лепш падбіраць герояў, падобных да цябе па камплекцыі, знешнасці і характары. Так іх прасцей адыграць.

Аляксандра «Чыбік» у вобразе Кірыта — героя анімэ Sword Art Online
— Людзі стараюцца падчас падрыхтоўкі касплэя вывучыць міміку героя, разабраць характар. Не толькі рухі цела, але і выраз твару, погляд, усмешка павінны адпавядаць герою. Людзей праваблівае, калі ты паглыбляешся ў гульню.

Чыбік падрыхтавала некалькі касцюмаў для анімэ-балу. Спачатку яна была Кірыта з Sword Art Online. Дарэчы, гэта персанаж-мужчына. Адзенне і абутак героя Аляксандра шыла ўручную. Пасля касплэіла Лісу з існуючага карэйскага гурта BlackPink.

Нэко-вушкі - такія, як на галаве дзяўчыны ў цэнтры фота — могуць стаць першы крокам да касплэю. Нэко — гэта «котка» на японскай мове. Вушкі маюць гераіні многіх анімэ, яны папулярныя і сярод японскіх дзяўчын
На падрыхтоўку касцюмаў сыходзіць каля месяца. Для натуральнаці вобразу выкарыстоўваюцца парыкі, накладныя вушы, атрыбутыка героя. Аляксандра кажа, што гэта яе хобі. Пакуль яна ўдзельнічае ў фестывалях па Беларусі. Восенню плануе паехаць на фестываль «ИгроМир 2018» и «Comic Con Russia 2018» у Маскву.
Анімэшніцы танцуюць пад сучасную карэйскую музыку. Яе называюць K-pop. Японскую поп-музыку адпаведна называюць J-pop. А ёсць яшчэ J-rock і шмат іншых з’яваў, не абавязкова музычных, з прыстаўкамі J i K.

Касцюм за 17 долараў

Маргарыта [на загалоўным фота ў пачатку артыкула] ўпершыню ўдзельнічала ў касплэі ў вобразе Рэм з анімэ Re: Zero. Яна купіла касцюм пакаёўкі на Аліэкспрэс за 17 долараў, пафарбавала валасы ў блакітны і набыла блакітныя лінзы.

Касплэер Роршаха з комікса «Watchmen» прыйшоў у шчыльнай масцы. У ёй цяжка бачыць і размаўляць, затое эфектна і адпавядае арыгіналу.

Роршах — герой папулярнага комікса Алана Мура «Watchmen»
На кірмашы можна было купіць плакаты, значкі, футболкі з выявай герояў. А таксама пакаштаваць смачнасці: рамэн — суп з лапшой, шакаладкі з дадаткамі, чыпсы з норы і палачкі Pocky — іх часта ядуць героі анімэ.
У «Партале» ў гэты вечар можна было купіць японскія прадукты: рамэн (лапшу) і напой — канцэнтрат апельсіну з кавалкамі
— Калі мы ехалі, не ведалі, на што разлічваць: колькі людзей прыйдзе, які кантынгент, як ім зайдуць нашы фішкі. І тое, што прыйшло шмат людзей і актыўна ўдзельнічала, не можа не радаваць, — кажуць арганізатары з Мінска.
Чарга да крамы Okami.by. Дзяўчына трымае ў руках плакат гурта BTS. Гэта папулярны паўднёвакарэйскі бойбэнд. Яны граюць K-pop — карэйскую поп музыку, але ў іх адчуваецца таксама ўплыў хіп-хопу, року і іншых гатункаў
Яны плануюць прыязджаць у Гродна яшчэ. І матываваць удзельнікаў з падамогай прызоў ад крамаў-партнёраў «Ламповая Лавка» і Okami.by.
Удзельнікі робяць арыгамі. Гэта таксама частка японскай культуры

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024