Канфлікт у цэнтры Гродна скончыўся бойкай з міліцыяй

Канфлікт на летняй пляцоўцы кавярні «Семафор» адбыўся 5 жніўня каля 19.00. Пры дапамозе сілы была затрыманая кампанія з чатырох чалавек. Сведкі паведамляюць, што ў выніку бойкі пацярпелі і супрацоўнікі міліцыі.

Усё пачалося з-за таго, што кампанія за сваім столікам шумна распівала спіртное, лаялася матам і паліла, што рабіць там забаронена.
На заўвагі супрацоўнікаў кафэ і іншых кліентаў кампанія ніяк не рэагавала. Разабрацца з парушальнікамі спачатку пад’ехала адна машына Дэпартамента аховы і ўчастковы.

«Усё можна было вырашыць мірна, але яны не супакойваліся, пры гэтым іншыя кліенты з імі знаходзіцца побач не маглі і вымушаныя былі сыходзіць, — распавядае афіцыянт. — Калі прыехала міліцыя, было страшна — кампанія паводзіла сябе як жывёлы».

Як паведамляюць сведкі, паміж кампаніяй і аховай завязаўся спачатку слоўны канфлікт, а ў момант затрымання справа дайшла і да рукапрыкладства.

«Пачалася бойка, асабліва жанчына крычала і буяніла. У выніку да кафэ прыехала пяць машын міліцыі і адна хуткая дапамога.
Кампанію затрымалі пры дапамозе сілы і павезлі ў пастарунак, а аднаму супрацоўніку міліцыі медыкі аказвалі дапамогу. У яго галава была забінтаваная. Паходу яму дасталася жаночым абцасам».

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама здарэнне ў цэнтры Гродна пакуль [на вечар 5 жніўня] ніяк не каментуюць.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024