Навіны

Сінагогу ў Поразаве гатовыя прадаць за дзве базавыя

Будынак сінагогі канца 19 стагоддзя ў Поразаве ўжо шмат гадоў стаіць закрыты. Раней там быў харчовы склад. У гарадскім пасёлку вырашылі прадаць гэты будынак за мінімальны кошт і прапануюць зрабіць там музей.

Турысты ў Поразава ездзяць. Мясцовыя жыхары кажуць, што аднымі з самых папулярных аб’ектаў у замежнікаў з’яўляюцца менавіта былая сінагога і старыя яўрэйскія могілкі.

«РАЙПО гатова зрабіць дакументы і аддаць будынак былой сінагогі за дзве базавыя, — распавядае для Hrodna.life старшыня Поразаўскага сельсавета Віктар Акудовіч. — Самы ідэальны варыянт — зрабіць там музей, прысвечаны, напрыклад, падзеям Другой сусветнай вайны. Гэта, магчыма, не будзе прыносіць вялікага прыбытку, але зрабіць гэта трэба для турыстаў і нашых нашчадкаў, каб яны памяталі, што такое вайна. Мне здаецца гэта рэальна зрабіць, нават так — ад кожнага нітка да ніткі. У гэтым будынку людзі маліліся і аддаваць гэты будынак пад клуб або кафэ будзе няправільна».

Акрамя сінагогі ў Поразаве захавалася старыя яўрэйскія могілкі. Пакуль удалося адшукаць 21 пахаванне. Калі будавалі дарогу Поразава — Свіслач шмат мацэваў, кажуць, сышло на яе будаўніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024