Горад

Камусьці ўспомніць, а камусьці пазнаёміцца. Гродзенскі Парк атракцыёнаў запрашае ў «савецкае дзяцінства»

Першае мерапрыемства «Савецкае дзяцінства» ў рамках праграмы «Карыснае лета ў парку» пройдзе 5 жніўня ў 18.00. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю дзіцячых педальных машынак савецкага перыяду, якія збірае гродзенец Дзмітрый Назараў. А самыя малодшыя наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у гонцы на такіх машынках.

Акрамя гэтага парк атракцыёнаў абвясціў збор старых фатаграфій і цацак, якія папоўняць рэтра-куток. Усе будучыя экспанаты можна будзе абмяняць на бясплатнае катанне ў парку.

«Мы даведаліся, што ў Гродне ёсць калекцыянер дзіцячых педальных машынак савецкіх часоў. Нам было б цікава акунуцца ў савецкае дзяцінства, таму мы запрасілі Дзмітрыя да нас. Тым больш у парку мы ствараем рэтра-куток і запрашаем гродзенцаў дзяліцца старымі савецкімі фотаздымкамі і цацкамі. За гэта мы даём магчымасць бясплатна пакатацца на атракцыёнах», — распавяла брэнд-менеджар парку атракцыёнаў Яўгенія Гопаненка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024