Рыбак выратаваў мужчыну, які тануў на Нёмане ля Румлёўскага маста

Відавочца-рыбак 27 ліпеня выратаваў на Нёмане мужчыну, які купаўся ў забароненым месцы. Другога тонучага выратаваць не паспеў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

На стыхійным пляжы непадалёк ад Румлёўскага маста ў Гродне адпачывала кампанія. «У нейкі момант двое мужчын вырашылі выкупацца. На іх стан звярнуў увагу рыбак, які знаходзіўся на беразе. На яго папярэджанні мужчыны не адрэагавалі», — распавялі ў Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства.

Неўзабаве рыбак заўважыў, што мужчыны сталі тануць. Ён кінуўся ў ваду, паспеў дастаць аднаго з купальшчыкаў. Выратаваць другога не паспеў. Цела ў 20 метрах ад месца здарэння 28 ліпеня выявілі вадалазы.

Чаму там не дзяжураць выратавальнікі?

Гэта ўжо другі трагічны выпадак у раёне Румлёўскага маста. Калісьці прадпрымаліся захады па стварэнні афіцыйнага пляжу, аднак з-за асаблівасцяў Нёмана, моцнай плыні ў гэтым месцы, купанне тут смяротна небяспечна.

У межах горада на рацэ дзейнічаюць тры афіцыйныя пляжы, дзе арганізавана дзяжурства выратавальнікаў - Цэнтральны, Ласосна і Пышкі.

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці вада забрала жыцці 33 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024