Навіны

Забітыя і забытыя. Гродзенскі гісторык збірае праз краўдфандынг грошы на кнігу пра паўстанцаў 1863 года

Кніга «Забітыя і забытыя. Паўстанцы 1863 года» будзе прысвечаная асобам, пакараным смерцю за ўдзел у паўстанні 1863−1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі. У кнізе распавядуць пра працэдуру выканання смяротных пакаранняў і лёс ахвяраў. Грошы патрэбныя на карэктуру і выданне 300 асобнікаў.

Гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык абвясціў збор грошай на платформе ulej.by. Там можна азнаёміцца з фрагментам кнігі і падтрымаць аўтара. Для выдання патрэбна 3 330 рублёў. Ахвяраваць грошы можна да 7 верасня.

— У кнізе ў навукова-папулярнай форме распавядаецца пра паўстанцаў, пакараных смерцю ў 1863−1865 гадах. Кніга напісаная як на падставе апублікаваных у розны час матэрыялаў, так і звестак, сабраных у архівах. Сярод пакараных паўстанцаў былі людзі розных лёсаў і характараў, у тым ліку не толькі героі. Кніга дае адказы на шырокае кола пытанняў, у тым ліку пра месцы пакаранняў і пахаванняў, змяшчае інфармацыю таксама пра выхадцаў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі, пакараных на тэрыторыі сучасных Польшчы і Літвы, ды распавядае пра тых, хто стаў ахвяраю як паўстанцакага, так і мураўёўскага тэрору сярод мірных жыхароў. Падтрымайце праект і атрымайце кнігу! — піша ў фэйсбуку гісторык.

Васіль Герасімчык — гісторык, даследчык паўстання 1863−64 гг. Летась ён выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі. Асоба і легенда» — першую за доўгі час біяграфію героя. На яе выданне ён таксама збіраў грошы праз краўдфандынг. Такім жа чынам шукаў грошай на выданне сваёй кнігі пра паўстанцаў прафесар Вячаслаў Швед.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024