Lady Pank дасць канцэрт для гродзенцаў у Беластоку

Канцэрт культавага польскага гурта «Lady Pank» быў запланаваны на 28 ліпеня, але яго спачатку перанеслі, а пасля адмянілі. Музыканты вырашылі даць канцэрт для гродзенцаў і членаў Саюза палякаў на Беларусі ў Беластоку. Канцэрт адбудзецца 22 верасня на плошчы ў Беластоку пад лозунгам «Салідарнасць з палякамі ў Беларусі - 30 гадоў СПБ», піша znadniemna.

Канцэрт «Lady Pank» павінен быў стаць часткай цэрымоніі да 30-годдзя Саюзам палякаў у Беларусі. Znadniemna лічаць, што канцэрт адмянілі, бо беларускія ўлады пераследуюць польскую меншасць. Тым больш, што на канцэрт прадалі усе квіткі па 33 рублі (стартавы кошт квіткоў быў 19 рублей і з часам павышаўся).

Так жа было ў 2015 годзе, калі па запрашэнню СПБ меўся прыехаць легендарны польскі рок-гурт «Lombard». Тады лідэр гурта Grzegorz Stróżniak і спявачка Marta Cugier вырашылі з калегамі, што заспяваюць для суайчыннікаў у Беластоку. СПБ арганізаваў выезд на канцэрт «Lombard» у Беластоку больш за 300 актывістаў.

Так жа зрабілі і музыканты з «Lady Pank». Канцэрт пройдзе на цэнтральная плошчы ў Беластоку 22 верасня, будзе прысвечаны 30-годдзю Саюза палякаў у Беларусі і стане праявай салідарнасці музыкаў «Lady Pank» з суайчыннікамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024