Каровам на ферме у Гродзенскім раёне падключылі лепшую ваду, чым людзям

Жыхары аграгарадка Капцёўка ў Гарадзенскім раёне цягам двух месяцаў вымушаныя піць іржавую і смярдзючую ваду, піша Б****т.

Як распавядаюць жыхары Капцёўкі, ужо два месяца з кранаў цячэ іржавая, масляністая і смярдзючая вада. Пасля таго, як сапсавалася помпа ў воданапорнай вежы, парамантаваць якую не было грошай, людзям падключылі іншую воданапорную вежу. Шмат гадоў яна стаяла закансерваваная. За час невыкарыстання, у вежы, відаць, з’явілася іржа, якая сёння і трапляе ў краны жыхароў.

Спадарыня Лілія паказвае ванну, якую мыла ўчора. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Каровам на мясцовай ферме пры гэтым падключылі добрую ваду з іншай воданапорнай вежы, што моцна пакрыўдзіла жыхароў аграгарадка.

Некаторыя набываюць ваду ў краме

«Вось, гляньце! Толькі ўчора ванную пачысціла і ўжо якая рудая. Усе кубкі брудныя. Мала таго, вада такая тлустая. Калі напускаеш, яна проста смярдзіць. Калі такая вада пайшла, я адразу не падумала і кампоты паставіла з вішань. Не ведаю, што будзе, але пакуль банкі стаяць. Але як іх потым піць? Ваду ў кубак нальеш, нават да рота не падняўшы, смурод ідзе. Гарбату ці суп зварыць, — прыходзіцца ўсё з калодзежа браць. Добра, што ў нас суседзі ёсць з калодзежам, а некаторыя мусяць купляць ваду ў краме», — кажа Лілія Эдвардаўна, жыхарка Капцёўкі.

З кранаў у аграгарадку Капцёўка ўжо два месяцы цячэ іржавая і тлустая вада. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Як распавядае жанчына, разам з мужам іх ратуюць суседзі, якія дазваляюць браць ваду ў калодзежы. Аднак у Капцёўцы жыве каля тысячы чалавек, а калодзежаў, толькі некалькі.
Спадар Станіслаў некалькі разоў на дзень вымушаны хадзіць па ваду да суседзяў, у якіх ёсць калодзеж. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
«Удзень больш за 20 чалавек прыходзіць. Гэтая ўся вуліца і тая яшчэ», — паказвае рукой уладальніца калодзежа. «Муж за сёння ўжо два разы хадзіў па ваду. То мы яшчэ на пенсіі. А нашыя суседзі? У іх дзеткі малыя, дык казалі, што пачало высыпаць», — кажа спадарыня Лілія.

Мокрая кропка

З кранаў у аграгарадку Капцёўка ўжо два месяцы цячэ іржавая і тлустая вада. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Біць трывогу ў аграгарадку пачаў былы галоўны эканаміст мясцовага калгасу, які сёння на пенсіі. Спадар Віктар доўгі час дабіваўся правядзення экспертызы ад Гарадзенскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. «Сто разоў ім званіў, пакуль вынікі аналізу аддалі. Аказалася, што ў восем разоў перавышае ўзровень жалеза. А мутнасць, дык увогуле. Ванну нальеш, ступняў ног не відаць. Такая рыжая і брудная», — кажа спадар Віктар.
Экспертыза выявіла, што колькасць жалеза ў вадзе перавышае норму ў 8 разоў. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Праз адсутнасць добрай вады пакутуе ўся Капцёўка, у якой ёсць школа і дзіцячы садок. Як скардзяцца мясцовыя працаўнікі, дзеці адмаўляюцца піць і есці з посуду, памытага іржавай вадой.
Каровам, у адрознні ад людзей, іржавую ваду пускаць пабаяліся. Фота — Васіль Малчанаў/Б****т
Два дні таму мясцовыя жыхары сустракаліся з прадстаўнікамі Гарадзенскага аблвыканкаму, якія паабяцалі вырашыць справу, як мага хутчэй і парамантаваць помпу. «Але ці зрушыцца гэтая справа з мёртвай кропкі, не ведаем», — кажа жыхарка Капцёўкі. «Мёртвая? Гэта мокрая кропка!», — удакладняе жартам спадар Станіслаў.


Как провести дезинфекцию в квартире? В этом случае необходимо обратиться за помощью к специалистам. Узнать подробности можно по этой ссылке. Здесь специалисты окажут соответствующие услуги по дезинфекции.


Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024