У Польшчу пешшу або на ровары — рэканструкцыю «Брузгоў» завершаць да канца года

Працягваецца рамонт на адным з самых загружаных пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць яго павялічыцца, піша Вячэрні Гродна. Па плане асноўныя працы на аб’екце завершацца да канца 2018 года.

У «Брузгах» будуць мадэрнізаваны сістэмы распазнання нумароў аўтатранспарту і радыяцыйнага кантролю на палосах руху. Тэрыторыю пункта пропуску па перыметры абсталююць сістэмай інтэлектуальнага відэаназірання. Адновіцца пешаходны рух. Можна будзе перасякаць мяжу па спецыяльных калідорах пешшу або на ровары.

Для грузавога транспарту ўсталююць сучаснае вагагабарытныя абсталяванне (па двое вагаў у кожным кірунку). Пасля ўзважвання машыны адправяцца на мытны і памежны кантроль па адной з сямі ліній на ўезд (адна вядзе ў транспартна-лагістычны цэнтр) і шасці - на выезд. Гэта дазволіць значна скараціць час знаходжання ў пункце пропуску і павялічыць яго прапускную здольнасць па грузавым кірунку больш чым у два разы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024