Паглядзець фінальны матч чэмпіяната света па футболу паміж Францыяй і Харватыяй, што пройдзе 15 ліпеня, запрашае гродзенцаў спартыўны комплекс «Нёман». Упершыню за ўвесь час існавання стадыёна ў кафэ «Арэна» пройдзе трансляцыя футбольнага матчу.
«У Гродне не хапае спорт-кафэ і мы вырашылі ажыццявіць рэбрэндынг установы», — кажа дырэктар спорткомплеква Віктар Шумель.
Зараз у «Арэне» наведвальнікаў чакае шэсць тэлевізараў, праектар, прафесійны гук і новае «спартыўнае» меню. Меркаваннем арганізатараў, усё гэта дасць магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу футбола.
Гасцям кафэ прапануюць таксама запоўніць анкету, каб даведацца пра чаканні ад спорт-кафэ і ўлічыць іх надалей.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…