Колькасць залежных ад алкаголю ў Гродзенскай вобласці зменшылася, пры гэтым у выцвярэзніку свабодных месцаў няма

Колькасць залежных ад алкаголю ў Гродзенскай вобласці зменшылася, пры гэтым у выцвярэзніку свабодных месцаў няма. Восем месяцаў таму ў горадзе адкрыўся адзін з самых сучасных у краіне спецыялізаваных ізалятараў, ці, папросту, выцвярэзнік.

І як паказвае практыка, гэтая ўстанова аказалася вельмі запатрабаванай. Памяшканне, разлічанае на ўтрыманне 11 чалавек адначасова, ніколі не пустуе. Пераважная частка пацыентаў - мужчыны, тым не менш прадстаўніцы прыгожага полу тут таксама не рэдкасць. Сюды трапляюць не толькі тыя, хто быў заўважаны на вуліцах Гродна ў стане алкагольнага ап’янення, але і грамадзяне, якія здзейснілі правапарушэнні пад градусам, паведамляе «Гродно Плюс».

www.youtube.com/watch?v=b345lTKbPQo

— За шэсць месяцаў 2018 года ў спецыялізаваны ізалятар АУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Гродна было дастаўлена 1614 чалавек, з іх 1502 мужчыны, 112 жанчын. Ёсць грамадзяне, якія неаднаразова змяшчаліся ў спецыялізаваны ізалятар. У дачыненні да дадзенай катэгорыі грамадзян мы накіроўваем інфармацыю ў Гродзенскі абласны клінічны цэнтр «Псіхалогія-Наркалогія», а таксама тэрытарыяльныя АУС, для вырашэння пытання аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў Лячэбна-працоўны прафілакторый, — кажа Аляксей Якубецкі, начальнік спецыялізаванага ізалятара АУС адміністрацыі ленінскага раёна горада Гродна.

Кліентаў у выцвярэзнік дастаўляюць з трох гадзін дня да васьмі раніцы. Па прыбыцці іх чакае медыцынскі агляд і штохвіліннае назіранне. Для жанчын прадугледжана асобнае памяшканне, а вось для асабліва буйных- спецыяльнае уціхамірвальнае крэсла. Дарэчы, ноч у выцвярэзніку — задавальненне не з танных, і абыдзецца для кліента ў 60 рублёў. А разам са штрафам сума можа даходзіць да 120 рублёў. Зрэшты, асноўная функцыя ізалятара не пакараць рублём, а падказаць, дзе і як вылечыцца ад алкагольнай залежнасці. Для гэтага наладжана цеснае супрацоўніцтва з гродзенскім цэнтрам «Псіхіятрыя-наркалогія».

— Сітуацыя, адназначна, ва ўсёй Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці ў тым ліку паляпшаецца. У плане таго, што колькасць людзей, пастаўленых пад наркалагічнае назіранне, становіцца менш. Па колькасці узятых пад назіранне апошнія тры гады прыкладна на паўтысячы чалавек менш, — кажа Максім Варонка, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія».

Стацыянарныя аддзялення, амбулаторная дапамога, выезд на дом, кадоўка. На сённяшні дзень у дактароў існуюць арганізаваныя сэрвісы для людзей, якія дапамагаюць перайсці на умеранае ўжыванне алкаголю або зусім яго спыніць. У выніку, згодна з апошнімі дадзенымі за пяць гадоў у Гродзенскай вобласці колькасць пастаўленых на ўлік людзей скарацілася з 30 да 27 тысяч. Тая ж тэндэнцыя назіраецца і ў маладзёжным асяроддзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024