Затрыманых у Дзень незалежнасці гродзенскіх актывістаў абвінавачваюць у несанкцыянаваным мітынгу

Аляксандр Лаўрэнцьеў зараз знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа, расказаў актывіст БХД Сяргей Верамеенка. Іх будуць судзіць па артыкуле 23.34 — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Сябры актывістаў, якія прысутнічалі пры затрыманні, напісалі заявы, каб іх прыцягнулі ў якасці сведкаў. Мікалай Салянік знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні і адчувае сябе лепш.

Нагадаем, 3 ліпеня два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Іх па адміністрацыйнай справе затрымалі АМАПаўцы, якія не прадставіліся. Яны даставілі Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка ў РАУС Кастрычніцкага раёну. Адтуль Мікалая з гіпертанічным крызам даставілі на хуткай у бальніцу.

Аляксандр дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа. Справу Лаўрэнцьева павінны былі перадаць у Суд Кастрычніцкага раёна ў 14.00. А яе не было там ні ў 14.00, ні ў 14.30. Сведкі затрымання хочуць прад’явіць на судзе відэадоказы таго, што затрымлівалі актывістаў людзі ў штацкім, якія не прадстаўляліся.

«Што яны лічыць за несанкцыянаваны мітынг? Што я ішоў у паласатай робе з сябрам да свайго самаходу? Можа, я і думаў пра мітынг, але я не ўдзельнічаў і не рабіў яго», — кажа Мікалай.

Мікалай Салянік кажа, што адчувае сябе лепш: «Баляць троху косці, але фізічны боль — гэта цярпіма. Памялі бакі АМАПаўцы, перахваляваўся. Урачы лечаць, дапамагаюць выйсці з гэтага стану». Ён будзе ў шпіталі яшчэ восем-дзесяць дзён. Учора ў бальніцы дзяжурылі супрацоўнікі РАУСа. Сёння «адведаць» яго прыйсці міліцыянты. Мікалай напісаў заяву аб пабоях і заўтра аддасць яе судмедэксперту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024