Гжэгаж Пасют вярнуўся ў Польшчу і будзе гуляць за GKS Katowice

Адзін з лепшых польскіх хакейных нападнікаў, які двойчы станавіўся з «Нёманам» чэмпіёнам Беларусі, падпісаў кантракт з клубам GKS Katowice.

31-гадовы Гжэгаж Пасют — выхаванец клуба KTH Krynica. Ён выступаў за Comarch Cracovia, GKS Tychy, JKH GKS Jastrzębie, потым зноў за Cracovia. Апошния два сезоны ён гуляў за гродзенскі «Нёман». На рахунку Пасюта — пяць тытулаў чэмпіёна Польшчы ў складзе Cracovia, адзін Кубак і Суперкубак Польшчы, а таксама два чэмпіёнства і адзін кубак у Беларусі. Пасют на пастаяннай аснове выступае ў зборнай Польшчы з 2007 года.

— Гжэгаж сёння з’яўляецца вядучай фігурай у польскім хакеі. Мы вельмі рады, што нам удалося пераканаць яго, каб гуляць у Катавіцэ і падпісаць кантракт, бо ён меў даволі шмат прапаноў. Гэта для нас узмацненне ў змаганні за чэмпіёнства Польшчы і аванс у Кантынентальны Кубак, — кажа Рох Баглоўскі, спартыўны дырэктар GKS Katowice, у каментарыі для Gazeta Wyborcza.

Як даведаўся Hrodna.life, Пасют меў прапанову застацца ў «Нёмане», але, верагодна, умовы ў польскіх клубе яго больш зацікавілі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024