У Burger King у Гродне даюць зніжкі кліентам з Картай Паляка. Але такіх пакуль няшмат

У рэстаранах Burger King можна атрымаць зніжку 25% на новую страву — Чыкен Фры. Але толькі ў Гродне і Брэсце. І толькі, калі маеш Карту Паляка. Акцыя павінна заахвоціць уладальнікаў карт праводзіць выходныя ў сваёй краіне і зменшыць чэргі на мяжы. Але пакуль яна выклікае абурэнне ў сацсетках.

Акцыя праходзіць з 30 чэрвеня да 3 ліпеня — акурат на доўгі ўікэнд. Яна павінна, па задумцы маркетолагаў Burger King, затрымаць у Беларусі тых, хто на доўгія ўікэнды ці нават на звычайныя выходныя з’язджае за мяжу. Маўляў, Чыкен Фры, на які распаўсюджваецца зніжка, наогул не бывае ў польскіх рэстаранах Burger King.

У Burger King абяцаюць па выніках выходных прааналізаваць чэргі на мяжы і, калі акцыя іх зменшыць, праводзіць такія зніжкі рэгулярна. Праўда, наўрад ці акцыя будзе настолькі паспяховай. Як расказалі Hrodna.life у рэстаране на вуліцы Савецкай, за два дні ў Гродне зніжкай па Карце Паляка скарысталіся ўсяго тры чалавекі. Таксама адміністратар дадала, што неўзабаве ў іх з’явіцца меню на польскай мове, бо ў рэстаран заходзіць багата польскіх турыстаў.

Больш пра сутнасць акцыі ў гродзенскім БК сказаць не маглі: маўляў, усё прыдумалі ў Мінску.

Гэта дыскрымінацыя?

Тым часам акцыя выклікала не самыя пазітыўныя каментарыі ў сацыяльных сетках. Вось некалькі прыкладаў з FB i VK.

Падзяліцца
Меткі: ежаПольшча

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024