Горад

Глядзі, на якім хіпарскім Volkswagen T2 прыехалі ў Гродна маладыя палякі

Каміл і Марта з польскага горада Катавіцэ падарожнічаюць па Еўропе на класічным хіпарскім «фальсквагене-агурку». 12 чэрвеня пара па бязвізу наведала Гродна. І адразу сабрала вакол сябе шмат цікаўных.

Каміл і Марта ўпершыню прыехалі ў Беларусь. За некалькі дзён яны хочуць пабачыць асноўныя гарады заходняй Беларусі - Гродна і Брэст.

«Мы толькі прыехалі ў Гродна і тут нам ужо падабаецца, — распавядае Каміл. — Людзі ўсміхаюцца і кожны хоча нам чымсьці дапамагчы. Раней мы падарожнічалі па заходніх і паўднёвых краінах Еўропы. Былі ў Германіі, Францыі, Харватыі, Венгрыі і іншых месцах».

Польскія вандроўнікі Каміл і Марта

Мяжу праехалі з усмешкай

Два дні пара будзе ў Гродне, а пасля адправіцца ў Літву на з’езд аматараў рэтра-аўтамабіляў. Адтуль палякі праз Сувалкі паедуць на дзень у Брэст.

«Беларускую мяжу мы праехалі з усмешкай на твары, нават памежнік падбег нас фатаграфаваць, — распавядае Марта. — Так што праблем з перасячэннем мяжы не было. На беларускім баку нават падабралі спадарожніка і завезлі яго ў цэнтр Гродна. На развітанне ён у нас распісаўся ў грузавіку. Машына наша цікавая і аформлена ў хіпі-стылі. У Польшчы такія фургоны Volkswagen T2 1970-х гадоў называюць агуркамі».

Пасля Гродна Каміл і Марта адправяцца ў Літву, а адтуль праз Сувалкі паедуць у Брэст
Машына цалкам прыстасаваная да сучасных умоваў і доўгіх паездак.

«Калі мы падарожнічаем, то заўсёды спім на прыродзе ці ў машыне, але ў Гродне па ўмовах бязвіза прыйшлося заказваць апартаменты. Але гэта не сапсуе наш адпачынак у Беларусі», — дадаў Каміл.

У будучыні пара хоча аб’ехаць усю Беларусь — ужо з візай, каб начаваць на адкрытым паветры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024