Grodno Jazz змяняе фармат: фестываль можа прайсці восенню і ў сценах філармоніі

Традыцыйны летні open-air фестываль Grodno Jazz сёлета адмянілі. У Гродзенскай абласной філармоніі расказалі, што фестываль «зжыў сябе», а квіткі з кожным годам прадаюцца ўсё горш. Таму Grodno Jazz вырашылі перанесці на восень і правесці ў будынку філармоніі.

— Фестываль адменены па ўзаемным рашэнні кіраўнікоў філармоніі, — расказвае Ганна Лычкоўская, намеснік дырэктара па канцэртна-гастрольнай дзейнасці Гродзенская абласной філармоніі. — Grodno Jazz будзе, яго канцэпцыя будзе змяняцца і пераглядзецца. Думаю, што ён пройдзе восенню і, магчыма, на тэрыторыі філармоніі.

Оўпэн-эйр яшчэ можа вярнуцца

Фестываль захавае джазавую накіраванасць. Магчымая назва — «Джазавыя вечарыны». Канцэпцыю яшчэ абмяркоўваюць.

— Мы прыйшлі да таго, што варта нешта змяняць. Магчыма, людзям будзе цікава нешта новенькае. Калі не, то мы будзем вяртацца да фармату летняга оўпэн-эйра, — кажа Ганна.

С кожным годам колькасць купленых квіткоў падае. «Калі мы ў 2006 годзе заявілі пра Grodno Jazz, гэтаму мерапрыемству не было роўных. Мы былі адзінымі, што працаваў у джазавым жанры ў Гродзенскай вобласці. Зараз у нас шмат джазавых мерапрыемстваў у Гродне, — кажа Ганна. — Цэны падаюць, наведвальнасць зніжаецца. Таму мы вырашылі пераглядзець канцэпцыю і знайсці нешта новае».

Фестываль меў адбыцца 23 і 24 чэрвеня. Гэта быў бы 12-ы па ліку Grodno Jazz. Кожны год на фестываль прыязджалі знакамітыя джазавыя музыканты з Беларусі і замежжа. Квіткі на адменены фестываль можна вярнуць у касу філармоніі (вул. Гарнавых, 17).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024