Навіны

Тры перамогі за тыдзень! Праекты з Гродна сабралі дыпломы ўсіх прадпрымальніцкіх конкурсаў

Кантраляваць анкалогію, модна адзець людзей з інваліднасцю і адстаяць права асаблівых дзяцей на роўнасць дапамогуць тры праекты Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Усе яны бралі ўдзел у розных конкурсах па сацыяльным прадпрымальніцтве і ўсе атрымалі найвышэйшыя адзнакі журы.

1 чэрвеня назвалі пераможцаў рэгіянальнага этапу «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй» ад ІПМ, а ў выходныя 3−4 чэрвеня — конкурса «Разам да справы» ад «Будзьма беларусамі» і Міжнароднага хакатона грамадзянскай супольнасці Еўрапейскага партнёрства.

Пра ідэі, якія перамагаюць, Hrodna.life расказала кіраўнічка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.

Модная «Коска» для асаблівых мадэляў

На конкурс прадпрымальніцкіх ідэй была прадстаўлена калекцыя адаптыўнага адзення «Коска». Яго распрацавалі і пашылі з улікам патрабаванняў людзей з рознымі формамі інваліднасці. «Коска» ўжо брала удзел ў адным з модных паказаў у Гродне і ставіць у яе развіцці кропку аўтары не плануюць. На перспектыву прапрацоўваецца магчымасць стварыць прадпрыемства, якое б шыла адаптыўнае адзенне ў прамысловых масштабах.

Над развіццём гэтай ідэі каманда працавала некалькі месяцаў падчас рэгіянальнага этапу «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй», каторы праводзіла Школа прадпрымальніцтва ІПМ.


«Яны сапсуюць свята» ці «У гэтым адзенні людзі»? Мадэлі з інваліднасцю ўпершыню ў Беларусі паўдзельнічалі ў модным шоў


«Наша ідэя выйшла ў рэспубліканскі фінал. Калі так пераможам, то будзе магчымасць атрымаць інвестыцыі. Але нават зараз мы бачым цікавасць патэнцыйных партнёраў, каторыя гатовы далучыцца і працягваць справу разам».

Прафілактыка рака, даступная кожнаму

На міжнародны хакатон была прадстаўлена ідэя мабільнага дадатку для прафілактыкі і кантроля анкалогіі. «Зразумела, што сёння буклеты ці анкеты не спрацуюць. Не пойдзе чалавек у паліклініку запаўняць анкету». Таму шукалі адказы на свае пытанні ў медыкаў і ІТ-шнікаў. Так атрымалася канцэпцыя мабільнага дадатку — сучаснага інструмента, зручнага для кожнага. Туды можна будзе загружаць асабістую інфармацыю, напрыклад — паказчыкі агульнага аналізу крыві.

Праграма будзе адсочваць дынаміку зменаў і сігналізаваць, калі нейкія паказчыкі выходзяць за норму. Дадзеныя за ўсе гады выкарыстання будуць прадстаўлены карыстальніку ў выглядзе інфаграфікі. Таксама праграма нагадае своечасова запланаваць візіт да лекара.

Тэатр, што аб’яднае дзяцей

На конкурсе «Разам да справы» гродзенцы прапанавалі распавядаць аб правах дзяцей з інваліднасцю ў форме форум-тэатра для школьнікаў. Гэта дазволіць уключыць дзяцей у пошук адказаў на пытанні пра роўныя правы для людзей з інваліднасцю. Цягам года супрацоўнікі і валанцёры хоспіса будуць ладзіць прадстаўленні ў школах горада.


Мюзікл пра Еву пазнаёміў гледачоў з канвенцыяй па правах людзей з асаблівымі магчымасцямі


«Праз форум-тэатр мы хочам прадэманстраваць, як складаныя тэрміны Канвенцыі па правах інвалідаў можна перакласці ў простыя і зразумелыя кожнаму дзеянні. Што гэты дакумент, прыняты сёлета нашай краінай, ён не толькі для чыноўнікаў. У такой справе мае паўдзельнічаць кожны».


Апроч трох перамог мінулага тыдня Вольга Вялічка ўзгадала і менш гучныя, але не менш важныя справы хоспіса, што таксама знайшлі міжнародную падтрымку. «У мінулым месяцы мы атрымалі паведамленне, што наша заяўка прайшла адбор у конкурсе Еўракамісіі. Мы прадстаўлялі праект па развіцці паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям у Гродзенскім рэгіёне — у Лідскім, Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах. Будзем працаваць з бацькамі, спецыялістамі аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, каб дзяліцца досведам і распрацоўваць новыя сацыяльныя паслугі».


Во время международных перевозок необходимо наличие соответствующих документов. В их оформлении участвуют брокеры. На сайте http://agapas.ru/ представлены их услуги.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024