Навіны

Першы сёлетні самалёт у Турцыю адляцеў з гродзенскага аэрапорта

Першы рэйс у Турцыю ў сезоне 2018 адляцеў з аэрапорта Абухава каля Гродна 30 мая. У Анталію ляцяць 152 пасажыры, улічваючы дзяцей. Ужо праз 2,5 гадзіны яны будуць на месцы адпачынку.

[irp posts="44 991″ name="Курс на Балканы. Летам з Гродзенскага аэрапорта можна будзе паляцець у Чарнагорыю"]

Чартары ў балгарскі Бургас і турэцкую Анталію лётаюць з Гродна летам цягам апошніх некалькі гадоў. Boeing 737−300, які абслугоўвае гэтыя рэйсы, змяшчае 148 чалавек. Звычайна ён запоўнены цалкам.

З 5 чэрвеня 2018 года маюць аднавіцца рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград — Гродна — Калінінград. Яны будуць ажыццяўляцца двойчы на ​​тыдзень па аўторках і пятніцах. На гэтым напрамку выкарыстоўваюцца самалёты CRJ-200, якія дазваляюць перавозіць 50 пасажыраў.

Як расказалі Hrodna.life пасажыры першага рэйсу, умовы ў гродзенскім аэрапорце цалкам добрыя: працуе міні-кавярня, можна ўпакаваць чамадан за 8 рублёў. Праўда, вада ў прыбіральні толькі халодная.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024