Горад

У Гродне прайшлі апошнія званкі

У школах, гімназіях і ліцэях Гродзеншчыны ў аўторак 30 мая прагучаў апошні званок. Як праходзіла завяршэнне навучальнага года ў Гродзенская гарадской гімназіі - глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.

У сувязі з апошнімі званкамі ў краіне забаронена прадаваць спіртное. Абмежаванне дзейнічае з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая. Забарона распаўсюджваецца на продаж алкаголю, піва і слабаалкагольных напояў з доляй этылавага спірту не больш за 7%. Абмежаванні не датычаць устаноў грамадскага харчавання.

Апошні званок на Гродзеншчыне прагучаў для больш чым 15 000 школьнікаў. Звыш 9500 сканчаюць 9 клас, каля 6300 юнакоў і дзяўчат атрымаюць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Але перад яго атрыманнем школьнікаў яшчэ чакаюць экзамены, якія пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Выпускныя вечары пройдуць у рэгіёне 9 чэрвеня ў сценах навучальных устаноў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024