Людзі і справы

«Адзенне для дзяўчат з мужчынскім характарам». Дызайнерка з Гродна перамагла ў конкурсе New Names by Mark Formelle

З пачатку 2018 года дызайнеры з усёй Беларусі стваралі калекцыі на конкурс New Names by Mark Formelle. Фінал прайшоў у Мінску 25 мая. Гродзенская дызайнерка Дар’я Гайдук стала лепшай не толькі на думку прафесійнага журы, але і паводле галасавання гледачоў.

Дар’я атрымала галоўны прыз конкурсу — 2000 рублёў, магчымасць калабарацыі з брэндам Mark Formelle, а таксама публікацыю ў вядомым беларускім часопісе ICON.

На конкурсе дызайнерка прадстаўляла жаночую калекцыю «FRIDA» — вопратку з элементамі маскуліннага крою. Калекцыя гродзенкі адрознівалася ад астатніх выверанасцю крою, акцэнтамі на дэталях, стрыманасцю і дастасаваннем да рэальных гарадскіх умоваў.

Дар’я пасля перамогі
«Гэты конкурс праходзіў у рамках беларускага тыдня моды. У гэтым годзе ён быў прымеркаваны да першага Fashion Idea Festival, — распавядае Дар’я. — Для калекцыі ўсю тканіну давала кампанія Mark Formelle. У конкурсе я ўдзельнічала пяты раз і здолела нарэшце перамагчы. Мая пераможная калекцыя называецца „FRIDA“ — вопратка з мужчынскага пляча. Яна прызначана для дзяўчат з мужчынскім характарам.

Перамога ў конкурсе — гэта безумоўна поспех, які дае магчымасць супрацоўніцтва з Mark Formelle. Вядома, што кампанія паводле маіх новых эскізаў выпусціць капсульную калекцыю ў продаж. Агулам для мяне гэта новы вопыт і вялікі рывок наперад».

Вось як сама дызайнер-трыумфатар апісвае сваю калекцыю:

«Гады з 1930-га да канца 50-х засталіся ў гісторыі, як залаты век мужчынскай класікі. Амаль у кожнага сённяшняга трэнду „растуць ногі“ з сярэдзіны XX стагоддзя. Тэма маёй калекцыі - маскулінны крой альбо вопратка „з мужчынскага пляча“. Мэта — сцерці мяжу паміж жаночым і мужчынскім. Паказаць навакольным, што ты жанчына, але з мужчынскім характарам. Асноўны інструмент для дасягнення неабходнага вобразу — гэта выкарыстанне драпаванага крою (шырокія плечы і грудзі, невялікія зморшчыны залішняй тканіны ля проймы, вузкі стан). І калі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя шырокія плечы ў жаночых вобразах заяўлялі пра здольнасць дам лідзіраваць, кіраваць, падпарадкоўваць, то ў 2018 маскулінны сілуэт кажа пра здольнасць быць у камандзе і ісці на кампрамісы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024