Раварыстам ездзіць стане прасцей: у Гродне актыўна паніжаюць бардзюры

Яшчэ ў красавіку на вуліцы Вольгі Соламавай супрацоўнікі «Рэмбудаўтадора» пачалі паніжаць бардзюрны камень. Зараз актыўныя работы вядуць і ў цэнтры горада. У планах працоўных за летні перыяд максімальна палепшыць велаінфраструктуру Гродна.

Праблема з высокімі бардзюрамі ў горадзе існуе ўжо шмат гадоў і гэта нягледзячы на ​​тое, што веларух ў Гродне развіваецца актыўна. Ды і тэма высокіх бардзюраў хвалюе не толькі веласіпедыстаў, але і інвалідаў, і мам з каляскамі.

Вялікі ўнёсак у вырашэнне пытання безбар’ернага асяроддзя ў горадзе робіць аб’яднанне «ВелаГродна», якое ў апошні час актыўна супрацоўнічае з аддзелам спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.

«Мы вельмі хочам зрабіць горад даступным. Безбар’ернае асяроддзе не з’яўляецца выдумкай і капрызам раварыстаў. Гэта прынцып уладкавання гарадскога асяроддзя, пры якім горад адкрыты і прыязны для сваіх жыхароў: для актыўных людзей на роварах і самакатах, для сталых людзей, для бацькоў з дзіцячымі вазкамі, для інвалідаў-вазочнікаў і інвалідаў па зроку, — распавядае старшыня аб’яднання „ВелаГродна“ Юлія Каляда. — Зараз бардзюры — гэта перашкода для многіх перад купляй ровара або выкарыстаннем яго паўсядзённа. Пераадоленне высокіх бардзюраў - гэта фізічная стомленасць, болі ў спіне, рызыка падзення і паломкі ровара».

Актыўна паніжаць бардзюрны камень гарадскія службы пачалі пасля майскіх святаў.

«Мы паступова пачалі працу з цэнтра горада для таго, каб дапамагчы нашым раварыстам бесперашкодна ажыццяўляць свае маршруты ў гэтым месцы», — распавядае начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Паніжаецца бардзюрны камень да адзнакі 1 см
Зараз работы вядуць на Вялікай Траецкай, Давыда Гарадзенскага і Кастрычніцкай. Да 1 чэрвеня ў планах працоўных прывесці ў парадак вуліцы Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай, Свярдлова і іншыя, якія знаходзяцца ў цэнтры горада.

«Да фестывалю мы плануем скончыць працы ў цэнтры, у тым ліку панізіць бардзюрны камень і абнавіць разметку для веласіпедыстаў. Ёсць у нас карта-схема усіх веламаршрутаў горада, якую распрацавалі сумесна з аб’яднаннем „ВелаГродна“. Паводле карты і плана мы бярэмся ў чэрвені менавіта за Дзевятоўку. Там забіраем тры асноўныя маршруты. Таксама за летні перыяд у нас стаіць задача прыйсці на Вішнявец і злучыць гэты раён праз Румлёўскі мост з цэнтрам горада. Ёсць праца і ў Пышках. Задачы па веларуху рэальныя і мы іх будзем выконваць», — дадаў Яўген Ародзь.

Вядома, што ўсе работы ў горадзе па велаінфраструктуры знаходзяцца на кантролі ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024