Горад

20-тысячны бязвізавы турыст 2018 года наведаў Гродна. Ён з Нямеччыны

20-тысячнага бязвізавага турыста за перыяд 2018 года сустрэлі ў Гродне 16 мая. Ім стаў жыхар нямецкага Ольденбурга — Андрэй Чуб. Пасля адпачынку ў Друскеніках ён вырашыў з сям’ёй заехаць і ў Беларусь.

Сустракаў гасцей на плошчы Савецкай начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. Ён уручыў турыстам сімвалічныя падарункі.

Андрэй Чуб родам з Казахстана, але жыве ў Нямеччыне з 1999 года і мае нямецкае грамадзянства. У жонкі і дзіцяці ёсць рускае грамадзянства і яны без праблем перасякаюць мяжу з Беларуссю. Андрэю даводзіцца карыстацца бязвізавым рэжымам.

«Першы раз я быў у Беларусі ў 1993 годзе, а ў Гродне ўпершыню пабываў у 2017 годзе. Праз год мы з сям’ёй вырашылі прыехаць сюды зноў. Добра, што есць машына, а так наўрад ці бы сюды паехалі наўпрост з Нямеччыны. Далёка.

Калі шчыра, сюды можна было б ехаць на адпачынак у мясцовыя санаторыі. У цэлым добра, што ў Гродна можна прыязджаць без візы. У Гродне мы без начоўкі - усяго на некалькі гадзін. Прыехалі па пакупкі і пагуляць, а таксама пачуць рускую мову. Сам па сабе горад чысты і прыгожы, ёсць што паглядзець. Атмасфера добрая", — распавёў Андрэй.

Алег Андрэйчык дарыць юбілейнаму бязвізаваму турысту памятную кнігу пра Гродзеншчыну

Турыстаў становіцца больш

Са студзеня да сярэдзіны мая 2017 года Гродна наведала 11 тысяч бязвізавых турыстаў. За аналагічны перыяд 2018 года колькасць такіх турыстаў павялічылася амаль удвая. Да канца года ў Гродне плануюць прыняць да 100 тысяч бязвізавых гасцей.

За два гады бязвізавага рэжыму беларускі горад наведалі прадстаўнікі 42 краін. Асноўныя дзяржавы, гэта Літва, Польшча, Латвія і Нямеччына.

Падзяліцца
Меткі: турызм

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024