Здароўе і спорт

Нападнік «Нёмана» Леанід Ковель: «Галы прыйдуць да нас»

Аўтар адзінага гола ў матчы з «Гарадзеяй» Леанід Ковель падзяліўся з Hrodna.life эмоцыямі пасля перамогі і распавёў, чаму ў «Нёмана» на старце чэмпіянату слабая рэалізацыя.

Леанід Ковель у матчы з «Гарадзеяй» выйшаў у другім тайме і меў некалькі момантаў для ўзяцця варот суперніка. На 91-й хвіліне нападніку ўсміхнуўся поспех і ён здолеў забіць вырашальны гол у матчы. Дарэчы, гэта першы гол Ковеля ў афіцыйных матчах за «Нёман».


«Гарадзея» — добры супернік. У Гродне абедзве каманды гулялі ў жорсткі футбол, бо кожны хацеў перамагчы. Для нас важна, што мы абыгралі суперніка на сваім полі. У першым сваім моманце я не паспеў выбраць пазіцыю, а ў другім усё склалася ўдала і я патрапіў у вароты «Гарадзеі».

Эмоцыі пасля забітага мяча не перадаць словамі. Гэта калі ты доўга чакаеш гола, а пасля забіваеш і ў душы ўсё абрываецца. Вельмі рады перамозе.

Чаму слабая рэалізацыя? Цяжка ствараюцца моманты. У каманды не ўсе гульцы яшчэ адзін да аднаго прыцерліся, ды і частыя ратацыі ў складзе з-за траўмаў. Рэалізацыя слабая не толькі ў нас, цяпер усё гуляюць у сілавы вясновы футбол і губляюць ачкі. Менавіта таму шмат нічыйных вынікаў. Я ўпэўнены, што галы прыйдуць да нас. Мы для гэтага будзем працаваць".

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024