«Хтосьці выпівае, а мы па спорце»: гродзенцы адцісканнямі адзначылі Дзень Перамогі

Каля 200 гродзенцаў 9 мая прынялі ўдзел у акцыі «Рэкорд Перамогі». На працягу дзвюх гадзін ля Маладзёвага цэнтра «Гродна» гараджане адціскаліся, прысядалі і падымалі гіру. Усяго 26 663 разы.

Менавіта такую колькасць паўтарэнняў паставілі сабе як мэту ўдзельнікі. Гэта лічба сімвалізуе колькасць дзён, якія прайшлі пасля 9 мая 1945 года.

[irp posts="62 285″ name="ФОТА: Гродна адзначае Дзень Перамогі"]

Арганізатарамі акцыі выступілі маладыя гродзенцы, якія займаюцца воркаўтам — вулічнымі трэніроўкамі на турніках. Удзельнікі агулам павінны зрабіць 26 663 адцісканні, але можна і прысядаць, падцягвацца, падымаць гіру — любы ўклад залічваецца. Па адным разе за кожны пражыты мірны дзень з моманту заканчэння вайны.

«Такую акцыю ў Гродне мы праводзім ужо шосты год, — распавядае адзін з арганізатараў акцыі Яўген Ядэшка. — Сёлета лічбу 26 663 мы дасягнулі амаль за дзве гадзіны.

[irp posts="62 535″ name="ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна"]

Як правіла, нашы людзі адзначаюць святы з алкаголем. А мы прасоўваем здаровы лад жыцця і аддаем па-свойму даніну памяці продкам, якія падарылі нам мірнае неба над галавой. Моладзь, калі нас бачыць, то падыходзіць і пытаецца пра трэніроўкі. А мы — гродзенцы, якія трэніруемся ў дварах і ўсюды, дзе ёсць турнікі».

Падзяліцца
Меткі: святыспорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024