Людзі і справы

Турысты з ЗША схадзілі ў Гродне на амерыканскі футбол: «Няма хот-догаў, але ўзровень добры»

Амерыканскія студэнты Улад і Нэт вырашылі прыехаць у Беларусь у пачатку мая: адкрыць для сябе новую краіну, убачыць спадчыну Савецкага саюза і пазнаёміцца з мясцовым амерыканскім футболам.

Спачатку студэнты з Мічыгана планавалі трапіць у Расію, але ў апошні момант змянілі маршрут і абралі Беларусь, дзе для замежнікаў дзейнічае бязвізавы рэжым. Дагэтуль хлопцы ўжо пабывалі ў больш за 30 краінах свету.

«Зараз у нас вакацыі і мы вырашылі куды-небудзь з’ездзіць у Еўропу. Планавалі ў Расію, але з-за рознагалоссяў Пуціна і Трампа нам бы давялося раскашэльвацца на візы. Выбралі Беларусь, куды было проста патрапіць. Даляцелі да Амстэрдама, а адтуль прамым рэйсам да Мінска», — распавядае Нэт.

Амерыканскі футбол у Гродне — спартовая падзея

Акрамя сталіцы хлопцы вырашылі паглядзець і Гродна, дзе якраз на выходных праходзіла адкрыццё чэмпіянату па амерыканскім футболе.

«Мы ўбачылі ў інтэрнэце навіну, што ў Гродне пройдзе адкрыццё чэмпіянату Беларусі па амерыканскім футболе, і вырашылі з’ездзіць. Мы чакалі ўбачыць сапраўднае свята, бо праходзіў першы матч. Думалі, футбол будзе як у Штатах, але тут апынулася ўсё сціплейшым. — кажа Улад. — У нас амерыканскі футбол — гэта бізнес і свята, людзі ходзяць на яго сем’ямі. А ў Гродне гэта больш спартовая падзея і прыйшлі тыя, хто цікавіцца гэтым спортам. Мы не заўважылі ніякай рэкламы, ні чэрлідараў ці талісманаў каманды, ні хот-догаў і вялікіх экранаў. Узровень футболу? У Гродне ён добры, але гуляюць людзі розных узростаў. У нас жа гуляюць студэнты — яны прыкладна аднаго ўзросту і адной камплекцыі».


У Беларусі адчуваеш сябе ў бяспецы

Нягледзячы на ​​адсутнасць святочнага антуражу на адкрыцці чэмпіянату Беларусі, амерканцы засталіся задаволеныя паездкай у Гродна. Тут яны шмат фатаграфаваліся, адкрылі для сябе мясцовую архітэктуру, пабывалі на гастрафэсце, дзе адзначылі кухню і яе таннасць.

«Паглядзелі горад, які не падобны да іншых, якія мы бачылі раней. У цэлым Беларусь нам спадабалася. Тут чыста і акуратна, асабліва ў Гродне. Столькі зеляніны не сустрэнеш у амерыканскіх гарадах.

Гэты горад унікальнае месца, дзе захавалася шмат усяго старога і савецкага: танк і Ленін на плошчы, дамы аднолькавыя і многае іншае. І кошты тут вельмі нізкія. Менавіта ўсё гэта і можа прыцягнуць сюды амерыканскіх турыстаў. І галоўнае, тут можна зайсці ў любы раён і адчуваць сябе бяспечна. У нас у Штатах няма такога. Напрыклад, у Дэтройце ты спакойна не паходзіш. Так што ў Беларусь можна яшчэ вярнуцца, галоўнае каб людзі тут больш на англійскай мове сталі размаўляць".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024