Навіны

Выставу World Press Photo 2018 адкрылі ў Гродне

Увечары 3 мая атрыум гандлёвага цэнтра Old City прымаў гасцей на адкрыцці выставы World Press Photo 2018. Сёлета тур міжнароднай фотавыставы па Беларусі упершыню пачаўся з Гродна. На конкурс World Press Photo 2018 было даслана 73 044 ад 4 548 фатографаў са 125 краін свету. На выставе прадстаўлены 45 здымкаў-пераможцаў. Пабачыць іх у Гродне можна да 17 мая.

Гісторыі, што маюць значэнне

Са словаў куратаркі і менеджаркі выставы, І Вэнь Ся (Yi Wen Hsia) у час, калі кожны можа рабіць фотаздымкі практычна ў любую хвіліну, конкурс World Press Photo набывае яшчэ большую значнасць. Для ацэнкі здымкаў журы бярэ пад увагу шэраг журналістскіх аспектаў гісторыі, а таксама эстэтычныя і тэхнічныя памеры выявы. Такім чынам, выстава прадстаўляе не проста фотаздымкі, але «гісторыі, што маюць значэнне» для ўсяго свету.

«Оскар» для фотажурналістаў

Сёлета на выставе прадстаўлены асобныя здымкі і фотагісторыі пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях: «Праблемы сучаснасці», «Агульныя навіны», «Прырода», «Людзі», «Спорт», «Аператыўныя навіны», «Навакольнае асяроддзе» і «Доўгатэрміновыя праекты».

Абсалютным пераможцам сёлетняга конкурса стаў здымак венесуэльскага фатографа Роналду Шэмідта (Ronaldo Schemidt), зроблены падчас антыпрэзідэнцкіх пратэстаў у Каракасе.

Цікава, што у дзень адкрыцця выставы ў Гродне гэтаму здымку споўнілася роўна год. Ён быў зроблены 3 мая 2017 года.

Пабачыць выставу ў Гродне можна да 17 мая. Уваход вольны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024