Зрабі «Сэлфі з анёлам» і атрымай падарунак

Ад 4 да 24 мая праект «Анёлы над горадам» і партал Hrodna.life ладзяць конкурс «Сэлфі з анёламі». Мэта гэтай акцыі - падтрымаць вяртанне ў горад яго самых старажытных анёлаў. Тых, што трымаюць каралеўскі герб на першай праўдзівай выяве Гродна — гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта. Проста зрабі сэлфі з любым з гарадскіх анёлаў і атрымай дызайнерскую налепку. Паспяшайцеся: першыя 24 удзельнікі у дадатак да налепак атрымаюць стылёвы магніт з анёламі. А таго, чыё анёльскае сэлфі назбірае найбольш падабаек, чакае адмысловы падарунак!

Сустрэць у Гродне анёла не складана. Іх выявы ў горадзе — даніна еўрапейскай традыцыі, а наш горад па праву лічаць адным з самых еўрапейскіх гарадоў Беларусі.

Анёлы ў Гродне месцяцца на сценах, вежах і брамах горада, яны хаваюцца паміж старонкамі кніг ці ўпрыгожваюць палічкі кватэр. Іх шмат, але анёлаў многа не бывае!

Тое, што хутка ў горад вернуцца і анёлы з гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта — наша агульнае дасягненне. То прывітайма анёлаў сваімі гасціннымі сэлфі!

[irp posts="59 733″ name="Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён"]


Каб узяць удзел у акцыі «Сэлфі з анёлам» проста дадайце свой здымак з анёлам на ўласную старонку ў сацыяльных сетках і пазначце яго хэштэгам #анёлынадгорадам і #hrodnalife. Анёлам на здымку можа быць скульптура, малюнак, цацка — на ваш выбар.


Усе ўдзельнікі акцыі атрымаюць стылёвыя налепкі «Анёлы над горадам». Забраць іх можна будзе ў краме «Цудоўня» па адрасу Кірава, 3.

Аўтару здымка, які набярэ найбольш падабаек на 24.00 24 мая, арганізатары акцыі падораць адмысловы падарунак

Дапаможам анёлам узняцца над каралеўскім Гродна!

Натхненне і падказкі шукайце ў здымках артыкула, на вуліцах горада, на старонках кніг і ў сваіх сэрцах.

Падтрымаць праект «Анёлы над горадам» фінансава і атрымаць унікальную каляровую выяву старога Гродна 102×36 см можна па спасылцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024