Горад

Расійская сетка дыскаўнтэраў «Светофор» прыйшла ў Гродна

У маі ў будынку фабрыкі «Элод» на вуліцы Валковіча адкрыецца першы дыскаўнтэр расійскай гандлёвай сеткі «Светофор» — чацвёрты ў краіне пасля Баранавічаў і Салігорска. У краме абяцаюць аптовы продаж, а таксама нізкія цэны на расійскія і беларускія тавары.

Адна з галоўных асаблівасцяў «Светофора» — магчымасць рабіць аптовыя пакупкі. Прадстаўленыя тавары ў такіх крамах знаходзяцца ў гандлёвым зале адразу ва упакоўках, растаўленых на падлозе і на стэлажах. Менавіта таму гандлёвыя кропкі гэтай сеткі больш нагадваюць склады, чым крамы.

Адкрыццё расійскага дыскаўнтэра плануецца на сярэдзіну мая.

Даведка

Самым першым дыскаўнтэрам ў Беларусі быў «На недельку». Ён пачаў працаваць у 2005 годзе і закрыўся праз 9 гадоў. Летась у жніўні сетка «Евроопт» пачала развіццё дыскаунтэраў «Бруснічка». Сяброўскі да «Евроторг» рытэйлер «Доброном» запусціў дыскаўнтэры «Капеечка» у 2009 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024