На Нёмане рыбак заблытаўся ў сетках, якія растаўляў, і патануў

Гродзенец патануў у Нёмане, заблытаўшыся ва ўласных сетках. Трагедыя адбылася 29 красавіка каля вёскі Пышкі.

51-гадовы гродзенец з гумавай лодкі растаўляў на рацэ сеткі. У нейкі момант лодка перавярнулася, мужчына апынуўся ў вадзе. Ён заблытаўся ва ўласных сетках і патануў. Паднялі цела вадалазы, перадае БЕЛТА.

Ратавальнікі звярнулі ўвагу тых, хто паспяшаўся адкрыць купальны сезон, што неабходна выконваць правілы бяспекі. Перш за ўсё, купацца ў падрыхтаваных вадаёмах, лепш за ўсё тых, якія кантралююць ратавальнікі. У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць 9 выратавальных станцый і 15 пастоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024