У Гродне прайшла першая велаэкскурсія

Аб’яднанне «ВелаГродна» і гісторык Яўген Махнач у нядзелю 29 красавіка правялі першую ў Гродне велаэкскурсію, якую наведала каля 20 чалавек. Двухгадзінны маршрут праходзіў уздоўж набярэжнай Нёмана і па гістарычным цэнтры горада.

Такая экскурсія на роварах стала эксперыментам як для гараджан, так і для гісторыка. За дзве гадзіны група здолела ўбачыць не толькі славутасці і даведацца новыя факты з гісторыі горада, але таксама ацаніць прыстасаванасць вуліц Гродна да падобнага роду мерапрыемстваў.

Яўген Махнач лічыць, што экскурсіі на роварах можна праводзіць па любым сцэнары і на пробны варыянт гісторык абраў маршрут, які найбольш прыстасаваны да руху велагруппы — набярэжная Нёмана і гістарычны цэнтр Гродна.

«У апошні час веларух у Гродне набірае папулярнасць і адначасова наш горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам, куды прыязджаюць госці з розных гарадоў і краін. Пры гэтым некаторыя з іх на роварах, — распавядае Яўген. — А вось велаэкскурсіі ў нас у горадзе амаль не праходзяць, нават не ведаю чаму».

«Магчыма, няма экскурсавода на ровары, альбо інфраструктура ў горадзе не падыходзіць. Але разам з „ВелаГродна“ мы вырашылі паспрабаваць правесці эксперыментальную экскурсію для гродзенцаў і пачалі яе з набярэжнай Нёмана. А для гасцей горада такія экскурсіі можна ў будучыні ўжо праводзіць і па асноўных славутасцях».

Старшыня «ВелаГродна» Юлія Каляда адзначае, што з гэтага года іх аб’яднанне плануе развіваць у горадзе велатурызм, і ў хуткім часе ў Гродне можа прайсці больш падобных экскурсій.

«З развіццём велатурызму ў горадзе адразу ўзнікае шмат пытанняў: што гэта такое? Як праводзіцца, ці цікава і зручна гэта людзям? У турыстаў з якімі я размаўляла, добрыя ўражанні пра Гродна, але ёсць і заўвагі па інфраструктуры. Менавіта з гэтай нагоды мы цесна супрацоўнічаем з прадстаўнікамі выканкама, — распавядае Юлія Каляда.

-Што тычыцца першай экскурсіі на роварах, то прайшла яна ўдала і ўсе засталіся задаволеныя. Нам важна было з чагосці пачаць.

Плануецца, што ў хуткім часе ў Гродне будзе арганізавана яшчэ адна падобная велаэкскурсія. Калі такія мерапрыемствы будуць карыстацца поспехам, то „ВелаГродна“ будзе рабіць экскурсіі з маршрутамі не толькі па горадзе, але і за яго межамі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024