18-гадовы гродзенскі футбаліст Максім Мякіш падпісаў двухгадовы кантракт з партугальскім клубам «Лейрыя» (Д3). Пра гэта футбаліст паведаміў у сваім Instagram.
Максім Мякіш — выхаванец гродзенскага «Нёмана» і ў мінулым сезоне дэбютаваў у асноўным складзе «жоўта-зялёных», двойчы выйшаўшы на замену. Футбаліст на пастаяннай аснове прадстаўляе i юнацкую зборную Беларусі. У сакавіку 2018 года ў гродзенца скончыўся кантракт з «Нёманам» і падаўжаць ён яго не стаў.
У інтэрв'ю «Прэсболу» Мякіш распавёў, чаму вырашыў так зрабiць:
— Палічыў, што ў Еўропе ў мяне таксама будуць добрыя перспектывы, а праявіць сябе на больш высокім узроўні хочацца заўсёды. Ды і тыя ж скаўты надаюць пільную ўвагу партугальскаму чэмпіянату. Вось і вырашыў: лепш рызыкнуць — і паспрабаваць, чым не рызыкнуць — і потым шкадаваць.
«Я рады далучыцца да вялікага клубу «Лейрыя», — напісаў Мякіш.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…