Навіны

Якія будынкі сёлета знясуць у Гродне і чаму іх нельга захаваць

Інфармацыя пра тое, што ў ваколіцах Новага свету плануецца знос «непрывабных» дамоў, усхвалявала некаторых гродзенцаў, у тым ліку краязнаўцаў. У гарвыканкаме распавялі Hrodna.life, што каштоўныя пабудовы ў гістарычнай частцы горада зносіць ніхто пакуль не збіраецца.

«Пад знос ідуць тыя пабудовы, якія ўяўляюць пагрозу для насельніцтва. Гэта аварыйныя і пустуючыя дамы, — распавядае намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук. — У цэнтры горада такіх пабудоў яшчэ хапае. Што тычыцца Новага свету, а менавіта вуліцы Міцкевіча, то там збіраемся знесці толькі адзін дом № 13, у якім ужо некалькі гадоў не жывуць людзі. Усе астатнія пабудовы мы не чапаем».

Дом №13 па вуліцы Міцкевіча, які ідзе пад знос
Дом № 31 на вуліцы Віленскай, якi iдзе пад знос
Дом № 6 на вуліцы Зярнова, якi iдзе пад знос

У гарвыканкаме далі зразумець, што на аднаўленне драўляных дамоў у раёне Новага свету і іншых месцах горада проста няма сродкаў. А ў некаторых пабудовах наогул і няма чаго аднаўляць. Нават некаторыя жыхары такіх дамоў аддаюць ужо перавагу кватэрам у новабудоўлях і гатовыя хутчэй пераехаць.

Вось яскравыя прыклады цікавай архітэктуры Новага свету, якія ўжо не першы год стаяць без уладальнікаў. У іх з часам таксама можа «не застацца чаго аднаўляць».
Дом №9 па вуліцы Міцкевіча. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Мае багатае ўпрыгожванне драўлянай разьбой
Дом №7 па вуліцы Міцкевіча. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Мае багатае ўпрыгожванне драўлянай разьбой
Дом №5 па вуліцы Горкага - помнік міжваеннага драўлянага канструктывізму.

«Што рабіць з пустымі драўлянымі пабудовамі? Практыка паказвае, што інвестарам, якія прыходзяць у горад, не патрэбныя такія дамы. Ім танней і выгадней знесці іх і пабудаваць новыя. І пры распрацоўцы праектаў новых будынкаў улічыць архітэктуру старой пабудовы і забудову вуліцы», — дадаў Андрэй Жук.

[irp posts="26 843″ name="Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць"]

Да канца месяца будаўнікі павінны знесці аварыйныя пабудовы на вуліцах Перамогі, Леванабярэжнай, Зярнова, Дзяржынскага і Міцкевіча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024