Навіны

Законам не абаронена. Улады распавялі, што будзе з аркай Радзівілаў, якая разбураецца пад Лідай

Старажытныя сядзібныя вароты — рэшткі недабудаванага палацавага комплексу Радзівілаў - паміж Жырмунамі і Вялікім Сялом мясцовыя ўлады вырашылі знесці. Старшыня Крупаўскаго сельсавета казаў, што руіны небяспечныя для людзей. Мясцовыя жыхары ж супраць зносу 300-гадовай брамы і флігеляў. У Лідскім райвыканкаме кажуць, што зараз рэшткі недабудаванага палацавага комплексу Радзівілаў зносіць не будуць — пакуль гісторыкі і спецыялісты вывучаюць сітуацыю.

Палацавы комплекс у Жырмунах, а дакладней, на тагачасным хутары Жырмункі, пачаў будаваць князь Станіслаў Радзівіл у другой палове XVIII стагоддзя. Але да канца давесці пачатае не паспеў - памёр раней, чым скончылася будаўніцтва, піша T*T.Б*Й.

Флігелі ў 1939 годзе. Фота: скан кнігі «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczpospolitej» Рамана Афтаназі, прадастаўлены Леанідам Лаўрашам
Пры Станіславе Радзівіле паспелі ўзвесці ўязную браму з двума афіцынамі-флігелямі ў стылі класіцызму. Будынак жа палаца так ніколі і не быў пабудаваны. У адной з афіцын жылі князі, у другой — прыслуга. Побач былі пабудаваныя гаспадарчыя будынкі. Ад дарогі да брамы вяла алея, таксама тут быў закладзены рэгулярны парк, які з часам здзічэў. Падчас Першай сусветнай вайны афіцыны і брама былі значна пашкоджаны, а маёмасць параскрадана. У савецкі час тут жылі людзі, працавала школа. Вось ужо некалькі гадоў будынкі пустуюць, а ўязная брама руйнуецца. Нядаўна з яе на дарогу ўпала даволі шмат цаглін. Вось мясцовыя ўлады і вырашылі аварыйны будынак знесці.
Фота: 0154.by

Так выглядалі сядзібныя вароты ў 1939 годзе. Фота: скан кнігі «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczpospolitej» Рамана Афтаназі, прадастаўлены Леанідам Лаўрашам
Дарэчы, недалёка ад палацавых варот ёсць унікальная калона — падобных у Беларусі засталося ўсяго каля 15.

— Некалькі гадоў таму я перакладаў вопісы Лідскага дэканата 1784 г. З той працы запомнілася дэталёвае апісанне Жырмунскага двара Радзівілаў, у якім згадваецца «статуя лідскага Рафала на мураваным слупе». У Беларусі ёсць яшчэ адна калона арханёла Рафаіла каля вёскі Скокі (зараз прыгарад Брэста). Яна пастаўленая ў маёнтку, дзе ў 1758 г. нарадзіўся паэт і пісьменнік, ад’ютант Т. Касцюшкі Юльян Нямцэвіч. Калона са статуяй «лідскага» Арханёла Рафаіла ў Жырмунах існавала ўжо ў 1784 г. Праз нейкі час калону маглі пачаць атаясамліваць і з ушанаваннем Канстытуцыі 3 Траўня. Вядома, што яшчэ доўга пасля 1945 г. на калоне стаяла драўляная скульптура чалавека са скрыпкай, якога лічылі святым Янам. Людзі да нашага часу называюць поле каля калоны «полем пад святым Янам», — распавядае лідскі краязнаўца, гісторык Леанід Лаўраш.

Трохсотгадовая брама і флігелі не з’яўляюцца помнікам архітэктуры, а значыць — законам ніяк не абароненыя. У Лідскім райвыканкаме пра сітуацыю з руінамі ў вёсцы Жырмуны ведаюць і гавораць, што цяпер старанна вывучаецца гісторыя недабудаванага палаца, створана спецыяльная камісія.

Адзін з пакояў флігеля, дзе жылі гаспадары сядзібы. Фота: скан кнігі «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczpospolitej» Рамана Афтаназі прадастаўлены Леанідам Лаўрашам
— Мы падымаем гістарычныя даведкі. Магу запэўніць вас, што менавіта цяпер некалькі спецыялістаў займаюцца зборам і дбайным аналізам сітуацыі, якая склалася вакол Жырмун, — кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ірына Рабец.

У райвыканкаме запэўніваюць — зносіць зараз ніхто нічога не будзе. Таксама там не выключаюць, што руіны могуць быць унесены ў спіс гістарычнай спадчыны. Вынікі працы камісіі будуць вядомыя праз некаторы час.


Какой шкаф выбрать в квартиру? Все зависит от габаритов комнаты, где он будет размещен. На сайте http://www.fabrikashkafov.by представлен каталог данной продукции. Качество гарантировано.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024