Дырэктар гродзенскай фірмы ў 100 разоў завысіў прыбытак, каб атрымаць у крэдыт 60 тысяч еўра

Каб атрымаць крэдыты, дырэктар гродзенскай фірмы падаў у банк фіктыўныя дакументы, завысіўшы рэальныя прыбыткі ў 10−100 разоў. Закладзенае ж банку абсталяванне прадпрымальнік вывез за мяжу.

46-гадовы дырэктар гродзенскай фірмы па вытворчасці пластыкавых вокнаў вырашыў пашырыць свой бізнес, атрымаўшы два крэдыты па 30 тыс. еўра па фіктыўных дакументах аб фінансавым становішчы сваёй фірмы. Каб сума крэдытаў была большай, ён прадстаўляў у банк дакументы аб прыбытку, завышаным у 10−100 разоў.

Вяртаць банку грошы камерсант не збіраўся. Пра гэта сведчыць тое, што ён вывез за межы Беларусі абсталяванне, якое знаходзілася ў закладзе ў банка. Сума даўгоў перад банкам зараз перавышае 30 тыс. еўра, паведамляе УДФР па Гродзенскай вобласці.

У дачыненні да дырэктара распачалі крымінальныя справы за выманьваньне крэдыту або субсідыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024