У Гродне ўпершыню зладзяць Школу беларускай мовы і культуры для замежнікаў

Студэнты-замежнікі заспяваюць караоке па-беларуску і навучацца нашым традыцыйным танцам. Школа будзе дзейнічаць на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы з 5 па 18 жніўня, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама на тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры. Арганізатары школы будуць рады бачыць сярод яе ўдзельнікаў як беларускіх, так і замежных грамадзян.

На працягу амаль двух тыдняў выкладчыкі ўніверсітэта арганізуюць крэатыўныя заняткі па беларускай мове, вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна, знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах і беларускай кухні.

У межах культурнай праграмы ўдзельнікі школы змогуць прыняць удзел у экскурсіі ў музей развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, па цэнтры горада Гродна, майстар-класе па народных танцах. Таксама арганізатары прапануюць квэст па горадзе, беларускамоўныя гульні, паездку ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, наведванне кінатэатра і прагляд беларускага фільма, экскурсію ў музей Максіма Багдановіча і караоке па-беларуску.

Падрабязней азнаёміцца з праграмай Летняй школы беларускай мовы і культуры можна на сайце www.belmova.grsu.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024