У Гродне мужчына пабіў двух таксістаў і пашкодзіў іх аўтамабілі

У Гродне мужчына напаў у двары на таксістаў і пашкодзіў іх аўтамабілі.

Ноччу ў святочныя выходныя 39-гадовы кіроўца таксі прыехаў на выклік. З пад’езда выбег нецвярозы мужчына і пачаў біць па аўтамабілі «Volkswagen Polo». Таксіст выйшаў, каб абараніць аўто, але зламыснік накінуўся і на яго. Кіроўца змог заскочыць у машыну і трохі ад’ехаць.

На дапамогу калегу прыехаў іншы таксіст. Ён зрабіў хулігану заўвагу, але той збіў кіроўцу, пашкодзіў яго «Renault Logan» і ўцёк, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Зламысніку аказалася 26 гадоў. Раней ён быў судзімы за «Хуліганства» і «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024