У пяці чалавек у Ваўкавыску пацвердзілі адзёр. Дзе даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка?

Першапачаткова Мінздраў паведамляў пра тое, што на адзёр ў Ваўкавыску захварэла пяцігадовае дзіця, бацькі якога адмовіліся яго прышчапляць. Але ўжо сёння стала вядома, што адзёр пацвердзіўся яшчэ ў двух дзяцей, якія кантактавалі з ім, а таксама ў двух дарослых.

— Так, цяпер пяць пацверджаных выпадкаў, — распавяла Onliner.by намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская. Паводле яе слоў, сімптомы адзёру на першых стадыях вельмі падобныя з рэспіраторнай інфекцыяй, да таго часу, пакуль не з’явіцца сып. Таму для вызначэння захворвання патрэбен час.

Прышчэпка ад адзёру робіцца ў два этапы, першы — у год, другі - у шэсць гадоў. Тыя, хто прапусціў хоць адну з гэтых прышчэпак, знаходзіцца пад пагрозай заражэння.

— Як даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка ад адзёру ці не? Трэба звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства, — кажа Ірына Глінская. — На кожнага пацыента, або ў картцы, або ў асобнай форме, указаны звесткі аб прышчэпках, важных для дарослых. У прыватнасці, дыфтэрыя, слупняк, адзёр і гэтак далей. У кожнага дарослага павінны быць адзнакі аб двух прышчэпках. Калі ёсць адзнака толькі пра адну прышчэпку ці наогул дадзеных няма, то такога чалавека мы расцэньваем як непрышчэпленага і прапануем яму зрабіць прышчэпку. Асабліва калі ён выязджае на тэрыторыю, дзе цяпер фіксуюць ўспышку захворвання.

Захварэць на адзёр можна ў любым узросце. Больш за 60% захварэлых — людзі да 20 гадоў. Звыш 80% захварэлых не былі прышчэплены супраць адзёру, таму інфекцыя распаўсюдзілася ў Еўрапейскім рэгіёне. Нізкім узровень вакцынацыі супраць адзёру ў асобных краінах Еўропы стаў пасля таго, як ад прышчэпак сталі адмаўляцца, пачынаючы з 2010 года, піша БелТА.

З пачатку года зарэгістравалі больш за 3 тысячы выпадкаў адзёру ва Украіне, Румыніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Францыі, Швецыі. Неспрыяльная сітуацыя складваецца таксама ў Сербіі, дзе з пачатку кастрычніка 2017 года па 6 лютага 2018 года зарэгiстравалі 1 884 выпадкі адзёру, з іх пяць скончыліся смерцю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024