Дар’я Домрачава наведае дзіцячую спартыўную школу ў Наваградку?

Пра гэта спартсменка паведаміла падчас сустрэчы Алімпійскай каманды ў Нацыянальным аэрапорце Мінска, дзе яе сустракалі навучэнцы дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Фаварыт», піша «Гродзенская праўда».

27 лютага ў Нацыянальным аэрапорце быў сапраўдны аншлаг. Спартоўцаў сустракалі кіраўнікі спартыўнай галіны на чале з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Андрэем Асташэвічам і першым намеснікам міністра спорту і турызму Вячаславам Дурновым, маладыя спартсмены, у тым ліку навучэнцы Гродзенскай міжраённай дзіцячай спартыўнай школы прафсаюзаў «Фаварыт».

Навучэнцы зрабілі банэр са словамі падзякі Дар'і Домрачавай за падтрымку ў рамках праекта «Алімпійскі выбар». Нагадаем, Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў спартыўнай школе «Фаварыт» у межах гэтага праекта. За гэтыя грошы для школы купяць лыжны інвентар.

На банеры Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Дар’я Домрачава і УУле-Эйнар Б’ёрндален пакінулі свае аўтографы.

Маладыя біятланісты засталіся ў захапленні ад паездкі, зрабілі на памяць фатаграфіі са знакамітасцямі біятлона. Дар’я Домрачава пажадала маладым спартоўцам поспехаў у спорце і сказала, што паспрабуе прыехаць на Наваградчыну.

Пасля сярэбранай перамогі ў гонцы з масавым стартам у Пхёнчхане Дар’я Домрачава абрала менавіта гродзенскі «Фаварыт», бо яе ўразіў відэаролік, зроблены ў падтрымку беларускіх алімпійцаў выхаванцамі гэтай школы.

Паводле праекта «Алімпійскі выбар» Прэзідэнцкі спартыўны клуб дае права кожнаму чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу або іншую спецыялізаваную ўстанову, каб аказаць спонсарскую дапамогу. Сума падтрымкі залежыць ад выніку спартсмена або каманды. У гэтым годзе яна складае — 15 000 беларускіх рублёў за першае месца, 10 000 — за другое, 7 500 — за трэцяе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024