У Аўгустоўскага канала з’явіўся брэндавы ролік з новым лагатыпам (відэа)

Новы брэндавы ролік пра Аўгустоўскі канал як адну з турыстычных зон з’явіўся на старонцы прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў фейсбуку.

Відэаролік стварылі ў межах праекта па развіцці турызму і пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Паводле праекта для турыстычных зон ствараюць рэкламныя і прэзентацыйныя матэрыялы. У відэа выкарыстоўваюць і новы лагатып Аўгустоўскага канала, які пазіцыянуюць як «беларускае памежжа, дзе раскрываецца багацце еўрапейскай і беларускай культурнай спадчыны».

У роліку расказваюць пра трох сяброў, якія жывуць у суседніх краінах, але хутка спісваюцца і лёгка сустракаюцца ў мястэчку Нямнова, што каля Аўгустоўскага канала. Адзін з сяброў плыве з польскага Аўгустова на байдарцы, другі з Друскінінкая едзе роварам, трэцяя з Гродна дабіраецца на цеплаходзе.

player.vimeo.com/video/235 618 592

«Гэта добры, вельмі жывы ролік з незвычайнай падачай. У ім ёсць навізна, крэатыў і моладзь. Ён лепшы за іншыя прэзентацыйныя відэа, і я гатовы паставіць яму 10 балаў. Чаму мы дапамаглі? Бюджэт насамрэч быў невялікі, а мы гатовы дапамагаць усім добрым справам, якія робяцца для горада,» — кажа Сяргей Каляда, намеснік старшыні «Рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза».

Што да блакітна-аранжавага лагатыпа, то яго асноўным сімвалам стаў вобраз каменнай фігуры ў выглядзе ладдзі, якую знайшлі ў гродзенскай мясцовасці, і фармальныя сімвалы запорных варотаў канала.

Паводле праекта «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» для рэгіёна павінны былі да 16 лютага распрацаваць стратэгіі развіцця турызму з улікам мясцовай спецыфікі ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі і гаспадарамі турыстычных аб’ектаў. Таксама рэгіёну далі рэкамендацыі, як павысіць якасць турыстычных паслуг на аснове еўрапейскай практыкі.

Акрамя Аўгустоўскага канала, праект ахоплівае Полацк і Полацкі раён, тэрыторыю ўздоўж аб’язной дарогі вакол «Белавежскай пушчы», Камянецкі і Пружанскі раёны, Мядзельскі раён і возера Нарач, Мсціслаў і Мсціслаўскі раён.

У кантэксце праекта кожная з гэтых тэрыторый пазначаецца як цэнтр, які прадстаўляе комплексныя паслугі для турыстаў, і ўключае ў сябе геаграфічны, інфраструктурны, маркетынгавы, сацыяльны і кіраўнічы кампаненты.

Каб прасоўваць беларускія тэрыторыі, разам з айчыннымі спецыялістамі ствараюць прэзентацыйныя друкаваныя матэрыялы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024