Здароўе і спорт

Вышэйшая ліга: У першым туры «Нёман» згуляе дома з «Віцебскам»

У доме футбола ў панядзелак 26 лютага прайшла жараб’ёўка чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе сезона-2018 года. Паводле лёсавання гродзенскі «Нёман» правядзе свой першы матч у Гродне і будзе прымаць «Віцебск».

Першы тур у Гродне пройдзе прыкладна 30,31 сакавіка ці 1 красавіка. А ў другім туры каманда Ігара Кавалевіча адправіцца ў «Слуцк», дзе памераецца сіламі з мясцовай камандай. Гульня пройдзе 6−8 красавіка.

Першы круг чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе сезона-2018 года выглядае наступным чынам:

1. «Нёман" — «Віцебск»
2. «Слуцк» — «Нёман»
3. «Нёман» — «Дняпро"(Магілёў)
4. «Крумкачы» (Мінск) / Тарпеда (Мінск) — «Нёман»
5. «Нёман» — «Дынама» (Мінск)
6. «Іслач» (Мінскі раён) — «Нёман»
7. «Нёман» — «Гарадзея»
8. «Гомель» — «Нёман»
9. «Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна)
10."Нёман» — «Шахцёр» (Салігорск)
11. «Прамень» (Мінск) — «Нёман»
12. «Нёман» — БАТЭ (Барысаў)
13. «Смалявічы» — «Нёман»
14. Нёман — «Мінск»
15. «Дынама» (Брэст) — «Нёман»

Плануецца, што свой першы афіцыйны матч у 2018 годзе «Нёман» правядзе ў Кубку Беларусі. 11 сакавіка гродзенская каманда ў Мінску павінна будзе сустрэцца з «Крумкачамi». Але варта адзначыць, што мінская каманда не прайшла яшчэ ліцэнзаванне і яе ўдзел у 2018 годзе пад пытаннем. У выпадку, калі пытанне з «Крумкачамi» не будзе вырашана да кубкавай сустрэчы, «Нёман» у наступны раўнд (паўфінал) праходзіць аўтаматычна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024