Чацвёртым навабранцам гродзенскага клуба ў сёлетнім міжсезонні стаў 24-гадовага ўкраінскі паўабаронца Віталь Квашук. Кантракт гульца з «Нёманам» разлічаны на 1 год. Плануецца, што футбаліст заменіць у камандзе пазіцыю Паўла Савіцкага, які перайшоў у брэсцкае «Дынама».
Віталь з’яўляецца выхаванцам кіеўскага футбола, а ў 2010 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», але дэбютаваць у наймацнейшым дывізіёне Украіны футбалiсту ўдалося толькі ў 2012 годзе. Праз год гулец перайшоў у Луганскую «Зару», але гульня ў яго ў асноўнай камандзе не пайшла.
Сезон 2016 года паўабаронца пачаў у складзе жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Беларусі і сыграў 12 матчаў у чэмпіянаце краіны (1 + 1 па сістэме «гол + пас»).
У ліпені 2016 года Квашук паставіў подпіс пад 2-гадовым кантрактам з данецкім «Алімпікам», аднак так і не дэбютаваў у новай камандзе — на яго рахунку толькі 2 паядынку за моладзевы склад данетчан.
А мінулы сезон футбаліст правёў у «Віцебску», забіў там 5 мячоў і аддаў 3 галявыя пасы, стаўшы пры гэтым самым выніковым гульцом каманды.
Віталь Квашук стаў чацвёртым навабранцам «Нёмана» у сёлетнім міжсезонні. Нагадаем, раней шэрагі гродзенцаў папоўнілі: Леанід Ковель, Максім Лукашэвіч і Мікалай Януш.
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…