На трасе М6 у гэтым годзе ўсталююць 8 новых датчыкаў кантролю хуткасці

На трасе М6 Мінск-Гродна у 2018 годзе ўсталююць 8 новых датчыкаў кантролю хуткасці, перадае БЕЛТА. Новыя стацыянарныя камеры з’явяцца на рэканструяваным участку трасы М6 ў Гродзенскай вобласці.

Скончыць будаўніцтва плануюць да канца года, пасля чаго траса на ўсім працягу стане чатырохпалоснай. Усталююць новыя датчыкі, хутчэй за ўсё, каля пешаходных пераходаў. Канкрэтныя месцы пакуль вызначаюць.

«На жаль, у 2017 годзе ў рэгіёне ўзрасла колькасць ДТЗ, звязаных з перавышэннем хуткасці. У сувязі з гэтым камеры з’яўляюцца там, дзе неабходна супакоіць рух, знізіць хуткасць. У абласным цэнтры, напрыклад, дзве стацыянарныя камеры з’явяцца на нядаўна пабудаваным праспекце Лебедзева», — адзначыў Уладзімір Назарка, начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На новай гарадской магістралі, якая вядзе да Альшанкі, за апошнія два месяцы адбылося два смяротных ДТЗ праз перавышэнне хуткасці.

[irp posts="50 294″ name="Дзесяць асноўных уездаў у Гродна абсталююць камерамі назірання"]

Начальнік ДАІ рэгіёну расказаў, што ў Гродзенскай вобласці выбралі месцы, дзе ўстановяць 16 стацыянарных датчыкаў хуткасці на іншых дарогах рэспубліканскага і міжнароднага значэння. Іх плануюць размясціць побач з пешаходнымі пераходамі і аўтобуснымі прыпынкамі. Кіроўцаў папярэдзілі, што на дарогі вобласці вяртаецца змешаны кантроль хуткасці: супрацоўнік ДАІ будзе фіксаваць парушальнікаў з грамадзянскага аўтамабіля і перадаваць інфармацыю нараду ДАІ, які працуе далей.

Таксама больш актыўна для фіксацыі парушэнняў на пешаходных пераходах будуць выкарыстоўваць квадракоптар. Нядаўні эксперымент, праведзены ў абласным цэнтры, даказаў яго эфектыўнасць.

[irp posts="49 710″ name="Гродзенская ДАІ будзе кантраляваць пешаходныя пераходы з дапамогай квадракоптараў"]

У мінулым годзе ў параўнанні з 2016-м колькасць аварый скарацілася на 10,7% (з 383 да 342), колькасць загінулых у іх людзей скарацілася амаль на 20% (з 61 да 49), пацярпелых — на 13,5% (з 416 да 360).

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024